МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Кніга выйшла ў сэрыі бібліятэкі часопіса "Беларускі гістарычны агляд" і была прэзентаваная ў сталіцы. Кніга, што выйшла ў сваім англамоўным варыянце яшчэ ў 2010 годзе, нарэшце была перакладзеная на беларускую мову і дэманструе погляд амерыканскага гісторыка на Беларусь.
Удзел у прэзэнтацыі прынялі гісторыкі і даследчыкі пэрыяду сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі — Ігар Кузьняцоў, Эмануіл Іофэ, Сяргей Новікаў, а таксама выкладчыкі і студэнты гістарычных факультэтаў ВНУ. Грамадскасць выказвалі свае меркаваньні адносна кнігі, большасць пачалі чытаць выданне яшчэ падчас прэзентацыі — нарэшце з'явілася магчымасць рабіць гэта па-беларуску.
"Крывавыя землі: Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным" раскрывае панараму злачынстваў, учыненых нацысцкім і савецкім рэжымамі на "крывавых землях" — у Беларусі, Польшчы, Прыбалтыцы і Украіне, дзе з 1933 па 1945 г. было загублена 14 млн. чалавек.
Кніга "Крывавыя зямлі: Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным" была напісаная Цімаці Снайдэрам, прафесарам Ельскага універсітэта, адным з вядучых амерыканскіх спецыялістаў па гісторыі Усходняй Еўропы. Кніга мела шырокі рэзананс як у саміх ЗША, так і Заходняй Еўропе.
Пасля выхаду кнігі ў свет, рэцэнзіі на яе з'явіліся практычна ва ўсёй сур'ёзнай англамоўнай перыёдыцы — New York Times Book Review, Washington Post, The Financial Times, Telegraph, The Wall Street Journal, Guardian, The Sunday Times, The New Yorker, Seattle Times, BBC History Magazine. Independent і The Economist назвалі манаграфію Снайдэра лепшай кнігай 2010 года.
Заходнія крытыкі адзначаюць, што кніга раскрывае сучаснае разуменне Халакоста, змяшчаючы гэтую падзею ў кантэкст іншых злачынстваў ХХ ст. Заходняя аўдыторыя традыцыйна асацыюе масавыя забойствы ў Еўропе ХХ ст. з нацысцкімі канцэнтрацыйнымі лагерамі і, у прыватнасці, з Асвенцымам.
"Гэты час характарызавалася такім масавым гвалтам, якога ніколі не было ў гэтым рэгіёне за ўсю яго гісторыю. Ахвярамі былі, перш за ўсё, габрэі, беларусы, украінцы, палякі, рускія і балтыйскія народнасці — то бок, людзі, якія здаўна жылі на тэрыторыі гэтых зямель. На працягу дванаццаці гадоў, за перыяд 1933 — 1945 гг., было знішчана каля 14 мільёнаў чалавек. Прычым усе гэтыя людзі сталі ахвярамі мэтанакіраванай палітыкі знішчэння, а не загінулі ў выніку ваенных дзеянняў. Ніхто з 14 мільёнаў чалавек, пра якіх ідзе гаворка, не быў салдатам", — піша Снайдэр.
Кніга Снайдэра "няёмкая" і правакатыўнымі. Адрасаваная, у першую чаргу, амерыканскім чытачам, рускія нацыянальныя пачуцці яна зусім не шкадуе.