Тоны мінскіх эклераў сышлі ў расійскую эміграцыю

© Photo : ingrid eulenfanЭклер
Эклер - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эклеры прадпрыемства “Мінскхлебпром” масквічы замаўляюць тонамі – ужо прадалі 2,5 тоны.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Серыя эклераў і прафітроляў "Мінскхлебпрома" паехалі на экспарт у сталіцу Расіі. З ліпеня ў расійскія магазіны было пастаўлена ўжо 2,5 тоны эклераў. Зрэшты, серыю эклераў "Eat me" на прадпрыемстве лічаць хіба ці не самай паспяховай.

"Спецыялісты ходзяць па магазінах, робяць даследванні. Зараз самы папулярны наш выраб — эклеры, новая лінія займела попыт, акрамя таго, добра прадаюцца стандартныя вырабы — торты "Кіеўскі" і "Ленінградскі". Людзям спадабаліся і новыя сухары з сахарам — гэта навінка, праводзяцца акцыі ў падтрымку, круціцца рэклама па тэлебачанні, адсюль і папулярнасць", — распавядае спецыяльна для Sputnik Андрэй Лазарчук, начальнік сектара продажу па Мінску.

Ужо некалькі гадоў "Мінскхлебпром" пастаўляе ў расійскую сталіцу заварныя хлябы, якія рыхтуюць па старадаўніх рэцэптах. Перавозкам спрыяе тэхналогія шокавай замарозкі жытняга і жытнёва-пшанічнага хлеба і кандытарскіх вырабаў. Дарэчы, за 2015 ў Маскву адправілася 500 тон беларускага хлеба.

Стужка навiн
0