МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Тэставаць настольныя гульні "Мова" і "Гаспадар цмокаў" будуць на выходных у "Арт-сядзібе". Аўтары праекта прадставяць чарнавы экземпляр гульні, раскажуць пра правілы і прапануюць патэсціць новыя беларускія настолкі.
Беларуская гульня "Мова" да гэтуль патрабуе фінансавай падтрымкі. Скінуцца на "Мову" можна з дапамогай краудфандынгавай платформы Talaka. "Мова" — гэта новая беларуская настольная гульня ад аўтараў "Паўстанцаў", якая можа стаць адной з самых запатрабаваных для беларуса.
Зараз шмат людзей прагнуць размаўляць на роднай мове, але ім бракуе часу, сіл, абставін, асяроддзя. Рашэнні гэтай праблемы вы знойдзеце у адной каробцы. Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску. А 5 розных варыянтаў гульні — забяспечаць унікальнасць і разнастайнасць.