Габрэйскія рэцэпты двухтысячным тыражом

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛялькi на прэзентацыi кнiгi
Лялькi на прэзентацыi кнiгi - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кнігу “Кухня габрэйскага мястэчка”, якога болей няма, прэзентавалі ў “Доме Масквы”.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Кнігу з адмысловымі рэцэптамі габрэйскай кухні прэзентавалі сёння ў Мінску. Яе аўтар, Аляксандр Гуцін, сцвярджае, што ўласна рэцэпты — не галоўны складнік кнігі. Яна змяшчае аўтэнтычныя габрэйскія гісторыі, акрамя таго, выдатна ілюстраваная здымкамі лялек, якія робіць майстар Валерыя Гайшун.

"Мае мінулыя кнігі складаліся з шэрагу мясцовых габрэйскіх апавяданняў, а гэтая кніга распачалася папросту з таго, што я напісаў рэцэпт баршча, пра які мне распавяла бабуля. Гэты рэцэпт шырока разышоўся па сеціве, я не збіраўся надаваць кнізе камерцыйнай каштоўнасці, але ж публіка з такой удзячнасцю прыняла гэтыя невялічкія апавяданні, што прыйшлося зрабіць тыраж з дзвух тысяч апавяданняў", — распавядае для Sputnik аўтар.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКнiга "Кухня Евройского местечка"
Кнiга Кухня Евройского местечка - Sputnik Беларусь
Кнiга "Кухня Евройского местечка"

Валерыя Гайшун — аўтар лялек, якімі было вырашана праілюстраваць кнігу. Лялькі дэманструюць сцэнкі з габрэйскага жыцця. Унікальнасць дадзенага праекта ў тым, што лялькі, якія ўпрыгожваюць старонкі кнігі па габрэйскай кухні, Валерыя Гайшун зрабіла спецыяльна для гэтага выдання. Такім чынам, "Кухня габрэйскага мястэчка" падорыць чытачу не толькі гісторыі габрэйскага жыцця, рэцэпты местачковых страў, але і дазволіць зазірнуць у тую атмасферу побыту, дзе яны ствараліся.

Стужка навiн
0