МЗС узнагародзіць дзеячаў беларускай культуры медалём Гюго

© Sputnik / Виктор ТолочкоГлавная лестница театра имени Янки Купалы
Главная лестница театра имени Янки Купалы - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь упершыню ўзнагароджваюцца медалямі ЮНЕСКА.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Лаўрэатаў медаля Гюго ўзнагародзяць 30 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Медаль і дыплом Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Ірыны Бакавай  уручаць выбітным дзеячам беларускай культуры.

Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава прыняла рашэнне ўзнагародзіць народных артыстаў СССР і Рэспублікі Беларусь Тамару Ніжнікаву, Генадзя Аўсяннікава і Расціслава Янкоўскага медалямі ЮНЕСКА "Віктар Гюго" і дыпломамі Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА.

Пасля ўрачыстай цырымоніі ўручэння адбудзецца перадпрэм'ерны паказ спектакля "ART" у пастаноўцы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікалая Пінігіна.

Стужка навiн
0