МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Грабніца Тутанхамона можа быць не да канца даследаванай, паведамляе BBC са спасылкай на Міністэрства па справах старажытнасцяў Егіпта. Гісторыкі ўпэўненыя, што сканаванне грабніцы можа дапамагчы адшукаць тое, што доўгі час было схавана ад вачэй.
Брытанскі навуковец і археолаг Нікалас Рыўз зрабіў рэвалюцыйнаю заяву: ён упэўнены, што знакамітая грабніца фараона Тутанхамона раней была злучаная з іншымі таемнымі выхадамі і памяшканнямі.
"Цалкам магчыма, што тут крыецца адказ на неразгаданую да гэтага часу загадку месцазнаходжання грабніцы егіпецкай царыцы Неферціці, якую шукалі больш за сто гадоў з моманту адкрыцця", — піша BBC.
Егіпецкія вучоныя плануюць да канца года раскрыць таямніцу.
"Відавочна, што неабходна сканаванне сцен, каб высветліць, ці хаваюцца за імі таемныя хады, пра што я казаў раней", — сказаў г-н Рыўз на прэс-канферэнцыі з міністрам па справах старажытнасцяў Егіпта аль-Дамаці ў суботу, паведамляе BBC са спасылкай на AFP.
На працягу наступнага месяца спецыялісты пачнуць даследаванне пахавальні пры дапамозе цеплавізара і радараў, для таго каб пераканацца ў наяўнасці за сцяной грабніцы яшчэ аднаго пакоя.