У Мінску з'яўляецца ўсё больш скульптур. Амаль у кожнага нерухомага "жыхара" Мінска ёсць легенда ці паданне з ім звязанае. 29.11.2015, Sputnik Беларусь
Хутка Каляды і Новы год. Мінск наведае шмат турыстаў. Каб госці ведалі дзе ў сталіцы можна загадаць жаданне, Sputnik распавядзе пра тое, што лепей пакратаць ды пацерці на розных скульптурах.
у беларусі, навіны , увесь свет, беларусь, еўропа, мінск, стыль жыцця і адпачынак, выяўленчае мастацтва, стыль жыцця, скульптура, беларусь містычная: легенды, паданні, казкі, культура
у беларусі, навіны , увесь свет, беларусь, еўропа, мінск, стыль жыцця і адпачынак, выяўленчае мастацтва, стыль жыцця, скульптура, беларусь містычная: легенды, паданні, казкі, культура
У Мінску з'яўляецца ўсё больш скульптур. Амаль у кожнага нерухомага "жыхара" Мінска ёсць легенда ці паданне з ім звязанае.
Хутка Каляды і Новы год. Мінск наведае шмат турыстаў. Каб госці ведалі дзе ў сталіцы можна загадаць жаданне, Sputnik распавядзе пра тое, што лепей пакратаць ды пацерці на розных скульптурах.
У ста метрах ад вакзала знаходзіцца Міхайлаўскі сквер. Народ кажа, што калі самотны малады чалавек прысядзе на лаўку побач з "гараджанкай", патрымае яе за руку і пагладзіць па каленцы, то абавязкова знойдзе сабе нявесту і абавязкова мінчанку.
Лахоўскі Вася пастаянна просіць запаліць. Мяркуючы па нацёртых пальцах гэта яму ўдаецца. Кажуць, калі ўкласці яму ў пальцы цыгарэту, поспех на ўвесь дзень гарантаваны. А калі ўкласці ўвесь пачак то і здароўя дабавіцца.
Галоўная славутасць "Камароўкі" - скульптура бабкі, якая гандлюе семкамі. Калі пакласці трохі грошай каля шклянак, то ў кашальку іх не зменшыцца. І калі пры гэтым загадаць жаданне, яно абавязкова спраўдзіцца.
"Гандляр" або "Дзядзька Антось з гусаком і парасём". Хоць усталяваны ён адносна нядаўна але ўжо паспеў атрымаць некаторыя містычныя славутасці. Калі пакратаць дзюбу гусака то ўсе непрыемнасці сыдуць як "з гусака вада", акалі паціснуць руку Антосю - быць дабру.
Яшчэ на тэрыторыі Камароўскага рынку нядаўна з'явіліся бегемот, жыраф і львёнок на чарапасе. Яны адносна маладыя і ім напэўна яшчэ не прыдумалі сваіх легенд. Але ўсё яшчэ наперадзе.