Беларускамоўны і рускамоўны рэп у Мінску

© Photo : з афіцыйнай старонкі Vinsent "Вконтакте"Vinsent, хіп-хоп выканаўца
Vinsent, хіп-хоп выканаўца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
“Пляцоўка-хол” прыме ў сабе беларускамоўнага рэпера Vinsenta праз два тыдні пасля таго, як рускамоўнага Макса Каржа прыняў Палац спорту.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Праз два тыдні пасля таго, як рускамоўны, але між тым беларускі рэпер Макс Корж сабраў Палац спорту, беларускамоўны рэпер Vinsent збярэ "Пляцоўку хол". Прыхільнікі актыўна ўзяліся за параўнанне дзвух рэпераў, але ж сам Vinsent супраць такога супрацьпастаўлення.

Vinsent пра новы альбом: "Vir немагчыма спыніць"

"Я пазытыўна стаўлюся да Максіма, усё-ткі знаёмыя даўно, яшчэ з часоў, калі я жыў у студэнцкім інтэрнаце, а Макс у дабітай здымнай кватэры на Пушкінскай. І я шчыра рады, што ён пасьпяховы артыст", — кажа артыст і дадае, што пытанне аб тым, хто тут кароль хіп-хопу недарэчнае. Vinsent раіць абмеркаваць гэта, калі Максім выдасьць альбом па-беларуску.

У "Пляцоўка-холе" 16 снежня ён прэзентуе Vir — свой новы альбом.

"Вір — трапнае беларускае слова, што ў сабе ўтрымлівае вялікі сэнс — гэта кругазварот вады, але таксама і працэс няспынных падзеяў. Вір немагчыма спыніць, гэта пастаянны рух, энергія — здаецца, гэта як раз характэрызуе новы альбом", — распавядае Vinsent пра назву альбома.

На мінулым тыдні музыка выклаў у сеціва кліп на адзін з трэкаў новага альбома.

Стужка навiн
0