Бунт па канонах: студэнцкі супраціў у кінематографе

© Flickr / Alexis GravelСтудэнцкія бунты ў Францыі
Студэнцкія бунты ў Францыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Актывісты БДУ плануюць акцыю пратэста супраць платных пераздач. Sputnik прагледзеў фільмы пра студэнцкія бунты і высветліў, што тэматыка студэнцкага супраціву абмялела.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Студэнты БДУ праявілі салідарнасць і аб'ядналіся ў парыве не дапусціць платныя пераздачы. Рэктар універсітэта Сяргей Абламейка заклікае студэнтаў не ўдзельнічаць ў "палітычных гульнях".

Карэспандэнт Sputnik прагледзеў фільмы па тэме і з жалем канстатуе, што тэматыка студэнцкага супраціву абмялела.

 "Пастаянныя палюбоўнікі" (Les Amants Reguliers)

(рэж. Філіп Гарэль, Францыя)

За што бунтуем? Сюжэт разгортваецца вакол падзеяў "Чырвонага мая" ў Францыі. 1968 год — час сацыяльнага крызісу і леварадыкальных выступаў, што пачаліся са студэнцкіх бунтаў, а пасля перараслі ў масавыя песпарадкі і дзесяцімільённую забастоўку. Прывёў да змены дзяржапарата.

Рухаючай сілай студэнтаў, акрамя агульнага моладзевага пратэсту, былі левыя ідэі: марксісцка-ленінскія, трацкісцкія, мааісцкія, анархісцкія. Вядома, іх тлумачылі ў рамантычна-пратэстным духу.

Лозунг: "Забараняць забараняецца".

Тым часам у краіне. Бунты праходзілі на фоне эканамічнага росту, але ж на некаторы час разам з эканомікай пачало расці і беспрацоўе. Без працы засталіся, галоўным чынам, студэнты. Нават у самых прывілеяваных класаў былі падставы для турботы: папулярызацыя вышэйшай адукацыі прывяла да праблем з размяшчэннем студэнтаў у інтэрнатах, праблемах з транспартам і матэрыяльным забеспячэннем навучальных устаноў. Урад вяртаецца да абмеркавання ўзмацнення жорсткасці адбору ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, што прыводзіць да хваляванняў студэнтаў.

Пра фільм. Падрыхтуйцеся да таго, што першую гадзіну фільма ў кадры маўкліва будуць бегаць маніфестанты, развіцця дзеяння ці сюжэтных ліній не чакайце — моладзь проста бунтуе. Усё гэта — намаганне выдаць на экран кінахроніку адной ночы на барыкадах. Вам будзе падавацца, што глядзіце ўсё ў нейкім прасякнутым опіўмным дымам падвале — героі будуць паліць опіўм трэць эфірнага часу.

Фільм атрымаў прыз на Венецыанскім кінафестывалі.

"Рэвалюцыя ў хвіліну" (R.P.M.)

(рэж. Стэнлі Крамер, ЗША)

За што бунтуем? За змену ўнутраных універсітэцкіх парадкаў.

Тым часам у краіне. У сярэдзіне 1960-х студэнты-выпускнікі дазвалялі сабе рэзка крытыкаваць палітычную сістэму ЗША. Досыць узгадаць прынамсі антываенную кампанію ў В'етнаме. Па ўсёй краіне праходзілі масавыя студэнцкія бунты непадпарадкавання, актывісты розных таварыстваў, напрыклад, "Студэнты — за дэмакратычнае грамадства", ездзілі па краіне і выступалі з прамовамі, агітуючы студэнтаў да актыўнай палітычнай пазіцыі, якая часцей была леварадыкальнай.

Пра фільм. Будынак правінцыйнага ўніверсітэта захапілі студэнты. Яны вылучылі 12 патрабаванняў. Адным з іх стала адстаўка прэзідэнта ВНУ і прызначэнне новага з ліку вылучаных імі персон. Галоўным апякунскі савет прызначыў прафесара сацыялогіі Пака.

Пака Пэрэс займае пасаду змешчанага прэзідэнта інстытута, уваходзячы ў ненавісны яму "істэблішмэнт", каб пагасіць бунт і паспрабаваць знайсці кампраміс паміж радыкальнымі студэнтамі і кіраўніцтвам інстытута. Але ж студэнцкім бунтам нялёгка кіраваць.

"Мечтатели" (Dreamers)

(рэж. Бернарда Берталуччы, Францыя)

За што бунтуем? Увогуле не бунтуем, а аддаемся псіхалагічным эксперыментам на фоне рэвалюцыі 1968 года ў Францыі.

Лозунг. "Разам усё магчыма, разам нішто не забаронена".

Тым часам у краіне. Беспарадкі на вуліцах Францыі даходзяць да кульмінацыі, але ж трое маладых людзей гэтым часам глядзяць кінакласіку і бунтаваць не плануюць.

Пра фільм. Дзеянне фільма адбываецца напярэдадні і падчас травеньскіх падзей 1968 гады ў Парыжы. Юны амерыканец Мэцью прыязджае ў Парыж па праграме студэнцкага абмену, каб палепшыць сваё веданне французскага. Большую частку вольнага часу ён праводзіць у Сінематэке.

Там ён сустракае сваіх аднагодкаў, Ізабэль і Тэа, якія сцвярджаюць, што пры нараджэнні былі зрослымі блізнятамі. Новыя знаёмыя запрашаюць Мэцью на час адсутнасці бацькоў пераехаць у іх кватэру. Паступова амерыканцу становіцца ясна, што блізкасць Ізабэль і Тэа балансуе на мяжы інцэсту. Адарваныя ад свету студэнцкіх хваляванняў, усе трое беззапаветна аддаюцца псіхалагічным эксперыментам.

Стужка навiн
0