МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Дзяржаўны аператар паслуг электрасувязі кампанія "Белтэлекам" папярэджвае жыхароў Мінска аб магчымых кароткачасовых адключэннях інтэрнэту і тэлебачання ў некаторых раёнах сталіцы ў перыяд 1-6 снежня.
Як адзначаецца ў паведамленні аператара, адключэння могуць адбывацца падчас правядзення Мінскай гарадской тэлефоннай сеткай тэхнічных работ 1-6 снежня ў начны час — з 01 00 да 06 00.
"Белтэлекам" інфармуе, што 1 снежня з такімі праблемамі могуць сутыкнуцца жыхары кватэр і офісаў у дамах па вуліцах Ясеніна, Кальварыйскай, Бурдзейнага і ў завулку Калініна, 2 снежня — у дамах па вуліцах Брыля, Матусевіча і Русіянава.
Магчымыя перабоі з інтэрнэтам і тэлебачаннем 3 снежня ў пасёлку Сокал, Калядзічах, у завулку Калініна і на вуліцы Купрыянава 4 снежня — на вуліцах Слясарнай і Казінца, 5 снежня — у праездзе Клубным, на вуліцах Ясеніна і Асаналіева, 6 снежня — на вуліцах Гамарніка, Копішча і Старавіленскай.