Эстэтычны катарсіс – адкрываецца кнігарня “Галіяфы”

© Flickr / Karoly CzifraЧтение книги
Чтение книги - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Літпрастора з мастацкай галерэяй з’явіцца ў Траецкім прадмесці.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Літаратурная прастора з невялікай мастацкай галерэяй з'явіцца ў турыстычным цэнтры Менска. Адметнасць новай культурніцкай пляцоўкі ў стратэгіі: кнігарня створаная на базе выдавецтва "Галіяфы".

Адкрыццё кнігарні адбудзецца 3 снежня а 19 гадзіне. Удзел у імпрэзе, прысвечанай адкрыццю новай прасторы, возьмуць старшыня старшыня Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, паэт Андрэй Хадановіч, пісьменнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч, пісьменнік і мастак Адам Глобус, паэт Сяржук Сыс і іншыя.

Падсілкуемся - і пойдзем далей - Sputnik Беларусь
Ініцыяцыя піражком і гопнік 2.0.: экскурсія па месцах рамана "Шабаны"

Прастора размесціцца ў Траецкім прадмесце па адрасе Старавіленская, 6.

Выдавецтва "Галіяфы", заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб'яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з'явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.Заснавальнікі "Галіяфаў", Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух "Бум-Бам-Літ", які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства.

"Галіяфы" выдавала творы Валянціна Акудовіча, паэзію Сяржука Сыса, прозу Бахарэвіча і іншых сучаснікаў.

Стужка навiн
0