МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Анімацыйны фільм Пітэра Сона "Добры дыназаўр" (The Good dinosaur) узначаліў расійскі пракат, сабраўшы за першы ўікэнд 2,23 мільёна даляраў, паведаміў у панядзелак партал Kinobusiness.com.
Лідэр папярэдняга тыдня, фільм Фрэнсіса Лоўрэнса "Галодныя гульні: Cойка-перасменшчыца. Частка 2" (The Hunger Games: Mockingjay — Part 2), у гэты раз апынуўся на другім месцы, сабраўшы 2,04 мільёна долараў за выходныя і 10,13 мільёна долараў па выніках двух тыдняў.
Навінка кінапракату "Віктар Франкенштэйн" (Victor Frankenstein) рэжысёра Пола МакГігана заняла трэцяе месца са зборамі ў 1,84 мільёна долараў. А фільм Сэма Мендэса аб чарговых прыгодах суперагента Джэймі Бонда 007 "Спектр" (Spectre) апусціўся з другой на чацвёрты радок: касавыя зборы культавай франшызы за мінулыя выхадныя склалі 400 тысяч даляраў (агульныя зборы — $ 13,28 мільёна). "Спектр" — гэта ўжо чацвёрты фільм пра Агента 007, у якім галоўную ролю адыграў Дэніэл Крэйг.
Новы фільм М.Найта Ш'ямалана "Візіт" (Visit) пра жанчыну, якая ў дзяцінстве збегла ад сваіх бацькоў і праз шмат гадоў вымушана сустрэцца са сваім мінулым, апынуўся на пятым радку, сабраўшы за першыя выходныя пракату 310 тысяч долараў.