МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Рэдкі шанец пабачыць гравюры Пікаса і Гойя з'явіцца ў мінчукоў напрыканцы снежня. У мастацкім музеі пакажуць 95 рэдкіх знакамітых гравюр з экспазіцыі Музея Каралеўскай акадэміі вытанчаных мастацтваў Сан-Фернанда ў Мадрыдзе.
Вас чакае нямала адкрыццяў: музычныя вечары з іспанскім падтэкстам, кіно, інтэрактыўныя квэсты для дзяцей, пэрформансы.
Пікасса — адзін з заснавальнікаў кубізму, у якім трохмернае цела ў арыгінальнай манеры малявалася як шэраг сумешчаных разам плоскасцяў. Пікаса шмат працаваў як графік, скульптар, кераміст. Пікасса выклікаў аказаў выключны ўплыў на развіццё выяўленчага мастацтва ў XX стагоддзі. Згодна з ацэнкай Музея сучаснага мастацтва (Нью-Ёрк), Пікаса за сваё жыццё стварыў каля 20 тысяч работ.
З твораў Пікаса ў экспазіцыі прадстаўленыя работы з серый "Сюіта Валара", ілюстрацыі да навэлы Анарэ дэ Бальзака "Невядомы шэдэўр", а таксама асобныя гравюры "Паранены Пікадор", "Акцёрская трупа", "Тры жанчыны і тарэадор".
Гойя — іспанскі мастак і гравёр, адзін з першых і найбольш яркіх майстроў выяўленчага мастацтва эпохі рамантызму. Арганізатары выставы паспрабавалі цалкам адлюстраваць творчасць Гойя, сабраўшы найбольш цікавыя творы кожнай з яго графічных серый — "Капрычос", "Бедства вайны", "Таврамахія" і "Дыспаратэс".