Як Google змяняе свет – прадказанні ад футуролага

© Photo : Маскоўская асацыяцыя футуролагаўАкваполіс, інтэграваны з сушай. Праект Артура Скіжалі-Вейс.
Акваполіс, інтэграваны з сушай. Праект Артура Скіжалі-Вейс. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik звязаўся з маскоўскім футуролагам і высветліў, што нас чакае напрыканцы стагоддзя.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Пугутарыць з менеджарам па прадуктовым маркетынгу карпарацыі Google за некалькі дзён выказалі жаданне больш за тры сотні мінчукоў. Напярэдадні сустрэчы прадстаўніка карпарацыі Sputnik пагутарыў з каардынатарам расійскай асацыяцыі футуролагаў Уладзімірам Кішынцам і высветліў, чаго нам чакаць — ад Google і ад будучыні.

Не ўсё страчана: навукоўцы яшчэ могуць падараваць нам машыну часу

Рана чакаць штучны інтэлект. Раней падавалася, што можна зрабіць кампутар, які будзе больш магутны за папярэднія, і такім чынам атрымаць штучны інтэлект. Але нашы кампутары не разлічаны на тое, каб аднойчы стаць нечым такім. Ёсць два тыпу штучнага інтэлекту — рэальны, здольны імітаваць чалавечы, і проста хуткадзейная машына. Многія машыны больш эфектыўныя за чалавека, але ў эўрыстычных момантах, калі патрабуецца высокая ступень працы розуму, каб вылучаць гіпотэзы і здагадкі, яны мала што могуць. Машына можа палічыць рэшту ў краме ў мільён разоў хутчэй чалавека, але гэта не значыць, што яе можна назваць штучным інтэлектам.

"І пакуль у гэтай галіне ні перспектыў, ні прарываў няма. Не разумеем мы, як працуе чалавечы мозг, нам патрэбна іншая інфарматыка. Пакуль рана казаць аб штучным інтэлекце. Але ўжо да 2020 года вылічальная магутнасць персанальнага кампутара перавысіць чалавечую", — упэўнены футуролаг.

Будучыня за біятэхналогіямі. Біялагічная жыццё — інфармацыйны працэс, гэта ДНК і РНК, і цяпер з'яўляюцца першыя метады ўздзеяння на ДНК. Яны ўжо выкарыстоўваюцца ў медыцыне для лячэння спадчынных хвароб: у ДНК ёсць ўчасткі, якія прыводзяць да развіцця такіх хвароб, і лекары ўжо здольныя мяняць іх. Ну і папросту можна змяняць колер вачэй без усялякіх лінзаў. Але ж футуролаг кажа, што этычнае пытанне застаецца на адказнасці чалавека.

Неўміручасці можна дасягнуць? Жыццё заснаванае на біялагічных нанатэхналогіях. Калі ўдасца асвоіць нанабіялогію, мы цалкам сыдзем ад хірургічных умяшанняў і таблетак і атрымаем татальны кантроль над сваім целам, аж да неўміручасці, на якуе чалавек, магчыма, і разлічаны — упэўнены ў асацыяцыі.

Пра лекцыю. Павел Бандура кіруе супрацай з беларускімі кампаніямі ў межах праекта Google Partners і мае вялікі досвед у тэлекамунікацыях і стратэгічным кансалтынгу. 4 снежня можна будзе задаць яму ўсе накіпелыя пытанні.

У мінск Бандуру запрасілі паразмаўляць пра тыя магчымасці, якія Google дае бізнесу сёння і пра тое, чаго чакаць заўтра. Як самакіраваныя машыны заваююць свет і наколькі гэта паўплывае на нашае паўсядзённае жыццё і рынак працы? Чаму мы яшчэ не носім акуляраў дапоўненай рэальнасці Google — і ці варта пачынаць? Што такое Nest і калі нашыя кватэры стануць такія ж разумныя, як і нашыя тэлефоны? І наагул, якую будучыню спрабуе пабудаваць для нас Google?

Стужка навiн
0