МІНСК, 1 сне — Sputnik. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка ўручылі сёння медалі ЮНЕСКА "Віктор Гюго" і дыпломы ад генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Ірыны Бокавай.
Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава прыняла рашэнне ўзнагародзіць народных артыстаў СССР і Рэспублікі Беларусь Тамару Ніжнікаву, Генадзя Аўсяннікава і Расціслава Янкоўскага медалямі ЮНЕСКА "Віктар Гюго" і дыпломамі Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА. На цырымоніі замест спадара Янкоўскага медаль атрымала яго жонка — Ніна Чеишвили (Янкоўская).
Тамара Ніжнікава — беларуская савецкая оперная спявачка (каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1964).
Расціслаў Янкоўскі — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1978).
Генадзь Аўсянікаў — акцёр, народны артыст Беларусі (1974), народны артыст СССР (1991). Працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Я.Купалы.
Па заканчэнні цырымоніі ўзнагароджвання прысутным паказалі спектакль "ART" ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.