На радзіму Міцкевіча - напярэдадні дня народзінаў паэта

© Photo : ВікіпедыяРукапіс Пана Тадэвуша
Рукапіс Пана Тадэвуша - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусы адправяцца ў вандроўку, прысвечаную памяці славутага беларускаага паэта Адама Міцкевіча.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Беларусы збіраюцца ў вандроўку па мясцінах жыцця Адама Міцкевіча. 26 лістапада споўнілася 160 год са дня ягонай смерці.

У межах экскурсіі можна будзе спыніцца ля мястэчка з красамоўнай назвай Літоўка, дзе знаходзіцца найпрыгажэйшы аўтобусны прыпынак: мясцовы прадпрымальнік аздобіў яго па матывах паэмы Адама Міцкевіча "Гражына".

Пасля падароэнікі завітаюць у першую сталіцу ВКЛ — Навагрудак. Там можна будзе наведаць старажытную Фару Вітаўта, дзе хрысцілі маленькага Адама і дзе ў 1422 годзе адбыўся шлюб Ягайлы і Соф'і Гальшанскай. Пасля шлях будзе палягаць да лендарнага возера Свіцязь, пра якое пісалі свае балады і Тамаш Зан, і Ян Чачот.

Пасля можна будзе прайсціся па парку, дзе сустракаліся закаханыя Адам Міцкевіч і Марыля Верашчака.

У Завоссі на радзіме Адама Міцкевіча можна будзе наведаць ягоны дом-музей.

Некаторымі з беларускіх літаратараў Міцкевіч вызнаецца за аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Ён вядомы перадусім сваімі баладамі, паэтычнымі апавяданнямі —драмай "Дзяды" і паэтычнай эпапэяй "Пан Тадэвуш".

За сваю антыўрадавую палітычную дзейнасць Адам Міцкевіч правёў у ссылцы ў цэнтральнай Расіі пяць гадоў, пакінуў Расійскую імперыю ў 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцця ў выгнанні.

Стужка навiн
0