#Будзільнік: Далучайцеся да флэшмобу дабрыні ад “Будзьмы!”

© Flickr / Cam EvansГадзіннік
Гадзіннік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні Калядаў і Новага году грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запускае добры флэшмоб #Будзільнік!

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Мэта мерапрыемства — сустрэць 2016-ы без спрэчак і ў добразычлівай атмасферы.

Калекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar - Sputnik Беларусь
Заданне на сёння: скажы ў краме “дзякуй” па-беларуску

Арганізатары акцыі абвяшчаюць снежань добрым месяцам і прапануюць разам адзначаць кожны дзень набліжэння Калядаў невялічкай, нескладанай, але добрай справай!

"Кожнаму з нас хочацца верыць, што 2016 год будзе лепшы за 2015. Кожны з нас марыць пра шчасце і дабрыню. Давайце разам скончым гэты няпросты год без сварак і спрэчак", — распавядаюць арганізатары мерапрыемства.

Умовы добрай акцыі:

  • штодзень — з 1 па 24 снежня — шукайце на сайце budzma.by, а таксама ў сацыяльных сетках кампаніі (facebook i vk) новае добрае заданне;
  • выконвайце яго і пішыце/інстаграмце нам пра гэта з хэштэгам #будзільнік або #budzilnik;
  • дзяліцеся любымі добымі навінамі, цікавымі гісторыямі, якія палепшылі ваш сённяшні настрой. Не забывайцеся пры гэтым на хэштэг #будзільнік або #budzilnik.

Добрыя заданні #Будзільніка не аднімуць шмат часу, але гарантавана палепшаць нашае супольнае жыццё.

Тыя з вас, хто будзе штодзень паслядоўна выконваць заданні #Будзільніка або падзеліцца гісторыяй/навіной, градус дабрыні якой будзе зашкальваць, атрымае калядны падарунак ад кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Далучайцеся да флэшмобу! Распавядзіце пра яго сябрам!

Стужка навiн
0