МІНСК, 2 сне — Sputnik. Твор "Што й па мору" запісаў польскі жаночы музычны калектыў "Лабараторыя песні" амаль паўгады таму, зараз кампазіцыя сабрала ўжо амаль паўмільёны праглядаў на YouTube і больш за два мільёны — на Facebook.
У "Лабараторыі песні" спяваюць польскія, украінскія, балканскія, грузінскія, беларускія і нават скандынаўскія народныя песні. Беларуская песня "Што й па мору" стала самая папулярнай у рэпертуары гурта.
Слухачы па ўсім свеце адгукнуліся на спевы дзяўчат. Некаторыя цікавіліся, ці можна набыць іхнія запісы на iTunes.
"Я б хацела купіць ваш дыск, каб ставіць спевы на сваіх занятках па ёзе", — пыталіся аматары музыкі "Лабараторыі песні". Дзяўчаты яшчэ толькі рыхтуюць да рэлізу свій першы CD. Сярод тых, хто вырашыў выказаць падзяку, было шмат беларусаў, якія часцей за ўсё абмяжоўваліся ці простым дзякуй, ці альтэрнатыўнай падзякай — "Жыве Беларусь".
"Лабараторыя песні" — жаночы фолк-гурт, што быў створана ў 2013 годзе. Дзяўчаты Яны спяваюць а капэла, а таксама з акампанементам шаманскіх барабанаў і іншых этнічных інструментаў (флейта, гонг, бразготкі), ствараючы новую прастору ў традыцыйнай песні, дадаючы галасавыя імправізацыі. Дзяўчаты кажуць, што натхняюцца гукамі прыроды.