https://bel.sputnik.by/20151202/1018789852.html
Давыдзьку папрасілі аб трансляцыі ўручэння прэміі Алексіевіч
Давыдзьку папрасілі аб трансляцыі ўручэння прэміі Алексіевіч
Sputnik Беларусь
Грамадская арганізацыя накіравала адпаведны ліст у Белтэлерадыёкампанію. 02.12.2015, Sputnik Беларусь
2015-12-02T15:25+0300
2015-12-02T15:25+0300
2023-06-29T16:14+0300
грамадства
галоўнае
меркаванне
увесь свет
беларусь
святлана алексіевіч
генадзь давыдзька
нобелеўская перамога святланы алексіевіч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101774/33/1017743380_0:254:4928:3026_1920x0_80_0_0_54250c2c662a1f8d13032aa7bb8997f0.jpg
МІНСК, 2 сне — Sputnik. ГА накіравала на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ліст з прапановай арганізаваць прамую трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларуске Святлане Алексіевіч."Улічваючы значнасць для нашай краіны гэтай падзеі і шматлікія просьбы грамадзян Беларусі, просім Вас ажыццявіць трансляцыю гэтай падзеі на першым тэле- і радыёканалах вашай кампаніі", — сказана ў лісце.Ліст адпраўлены за подпісам Алега Трусава, беларускага археолага, кандыдата гістарычных навук.Беларускі аўтар літаратуры нон-фікшн Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў кастрычніку гэтага года.Алексіевіч ужо два гады лічылася фаварыткай пры ўручэнні Нобелеўскай прэміі, аднак і ў 2013, і ў 2014 гадах яе абышлі іншыя аўтары. Галоўным канкурэнтам пісьменніцы лічыўся японскі пісьменнік Харукі Муракамі.Святлана Алексіевіч — аўтар кніг "У вайны не жаночы твар", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Зачараваныя смерцю", "Чарнобыльская малітва", "Апошнія сведкі. Сола для дзіцячага голасу" і "Час сэканд-хэнд". Піша пісьменніца па-руску.
увесь свет
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101774/33/1017743380_278:0:4651:3280_1920x0_80_0_0_27cf3ca4ac6c71c1ce6a91231d1cc0a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, галоўнае, меркаванне, увесь свет, беларусь, святлана алексіевіч, генадзь давыдзька, нобелеўская перамога святланы алексіевіч
грамадства, галоўнае, меркаванне, увесь свет, беларусь, святлана алексіевіч, генадзь давыдзька, нобелеўская перамога святланы алексіевіч
Давыдзьку папрасілі аб трансляцыі ўручэння прэміі Алексіевіч
15:25 02.12.2015 (абноўлена: 16:14 29.06.2023) Грамадская арганізацыя накіравала адпаведны ліст у Белтэлерадыёкампанію.
МІНСК, 2 сне — Sputnik. ГА накіравала на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ліст з прапановай арганізаваць прамую трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларуске Святлане Алексіевіч.
"Улічваючы значнасць для нашай краіны гэтай падзеі і шматлікія просьбы грамадзян Беларусі, просім Вас ажыццявіць трансляцыю гэтай падзеі на першым тэле- і радыёканалах вашай кампаніі", — сказана ў лісце.
Ліст адпраўлены за подпісам Алега Трусава, беларускага археолага, кандыдата гістарычных навук.
Беларускі аўтар літаратуры нон-фікшн Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў кастрычніку гэтага года.
Алексіевіч ужо два гады лічылася фаварыткай пры ўручэнні Нобелеўскай прэміі, аднак і ў 2013, і ў 2014 гадах яе абышлі іншыя аўтары. Галоўным канкурэнтам пісьменніцы лічыўся японскі пісьменнік Харукі Муракамі.
Святлана Алексіевіч — аўтар кніг "У вайны не жаночы твар", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Зачараваныя смерцю", "Чарнобыльская малітва", "Апошнія сведкі. Сола для дзіцячага голасу" і "Час сэканд-хэнд". Піша пісьменніца па-руску.