Чарговы тыдзень беларускай кухні пачнецца ў Мінску 7 снежня

© Flickr / tomek.plДранікі
Дранікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наведвальнікам рэстаранаў і кафэ прапануюць салаты з грудзінкай, бульбянікі, дранікі, часночную поліўку і тварожнікі.

МІНСК, 3 сне — Sputnik. Чарговы тыдзень беларускай кухні пройдзе ў рэстаранах і кафэ Мінска з 7 па 13 снежня, паведаміла ў чацвер прэс-служба Мінгарвыканкама.

Такія тыдні сталі ўжо традыцыйнымі для беларускай сталіцы, у снежні бягучага года адбудзецца восьмая па ліку, у ёй прымуць удзел больш за 100 аб'ектаў грамадскага харчавання.

"Установы-ўдзельнікі акцыі размешчаны ў кожным адміністрацыйным раёне горада, яны розныя па тыпу і фармату, аднак іх аб'ядноўвае ідэя папулярызацыі нацыянальнай кухні і развіцця культуры харчавання", — цытуюцца на сайце Мінгарвыканкама словы начальніка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Сяргея Барысевіча.

Паводле яго інфармацыі, з моманту пачатку рэалізацыі гэтага праекта ў верасні 2013 года колькасць рэстаранаў і кафэ, якія прымаюць удзел у тыдні, вырасла ў 10 разоў.

Барысевіча таксама ўдакладніў, што ў меню тыдня будуць пяць нацыянальных страў, іх пералік, кошт і рэцэптура будуць аднолькавымі ва ўсіх установах.

Так, мінчанам і гасцям сталіцы прапануюць "Салата са смажанай грудзінкі і гародніны" (50 тысяч рублёў), "поліўку курыную з часночнымі грэнкамі" (40 тысяч), "Дранікі з каўбасой па-вясковаму" (90 тысяч), "Бульбянікі з грыбамі пад сметанным соўсам"(50 тысяч), "Тварожнікі з арэхамі і мядова-журавінавым соўсам"(40 тысяч).

Стужка навiн
0