Адвакат: сваякі ахвяр A321 запатрабуюць па 325 тыс даляраў

© Sputnik / Максим Григорьев/ТАСС/POOL / Перайсці ў медыябанкМесца крушэння самалета Airbus A321 у Егіпце
Месца крушэння самалета Airbus A321 у Егіпце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах прадстаўніка сем’яў загінуўшых, ён плануе падаць пазовы аб парушэнні транспартнай бяспекі і запатрабаваць кампенсацыі ад уладальнікаў самалёта.

МІНСК, 4 сне — Sputnik. Сваякі ахвяраў крушэння самалёта А321 на Сінаі маюць намер дамагацца кампенсацыі на суму ў 22 мільёны расійскіх рублёў (каля 325 тысяч даляраў) за кожнага, паведаміла агенцтва РИА Новости са спасылкай на прадстаўніка сем'яў загінуўшых, адваката Ігара Трунава.

"Зараз да мяне звярнулася 40 сем'яў, у далейшым іх будзе больш. Мы збіраемся працаваць у трох кірунках, і першы — гэта страхавое пакрыццё. Егіпет уваходзіў у зону Манрэальскай канвенцыі, якая абавязвае страхаваць кожнага пасажыра на 22 мільёны рублёў. Такіх страхавых выплат мы будзем дамагацца", — паведаміў юрыст.

Паводле яго слоў, ён плануе падаць іскавыя заявы ў межах крымінальнай справы аб парушэнні транспартнай бяспекі ў аэрапорце, а таксама запатрабаваць кампенсацыі ад уладальнікаў самалёта.

"У "Кагалымавія" самалёт быў ў лізінгу, а яго ўладальнік застрахаваў адказнасць у амерыканскай страхавой фірме", — адзначыў ён.

Трунаў таксама паведаміў, што будзе працаваць сумесна з амерыканскай і егіпецкай юрыдычнымі кампаніямі.

Найбуйнейшая ў гісторыі расійскай і савецкай авіяцыі катастрофа адбылася 31 кастрычніка: Airbus А321 авіякампаніі "Кагалымавія", які ляцеў з Шарм-эш-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, разбіўся над Сінаем у Егіпце. На борце знаходзіліся 217 пасажыраў і сем членаў экіпажа. Усе яны загінулі. Кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў заявіў, што прычынай крушэння быў тэракт.

Стужка навiн
0