Глядзiм прамову Алексiевiч ва Ў-бары

© Sputnik / Виктор ТолочкоНобелевский лауреат по литературе 2015 года Светлана Алексиевич
Нобелевский лауреат по литературе 2015 года Светлана Алексиевич - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Флэшмоб, што ставiць мэтай усёй краiнай адсвяткаваць Нобелеўскую прэмiю Святланы Алексіевіч, аб’яднаў шматлікія мінскія бары.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Галерэя сучаснага мастацтва Ў афіцыфна аб'явіла пра свае планы трансліраваць прамову Святланы Алексіевіч перад падчас уручэння прэміі.

"Нарэшце нашы ўзялі першае месца! Галерэя сучаснага мастацтва Ў і кнігарня логвінаЎ запрашаюць у назмушанай атмасферы Ў бара, у шаноўнай кампаніі, паглядзець на шырокім экране, як у прысутнасці шведскага караля Святлана Алексіевіч атрымае прэстыжную і вельмі важную для беларускай сітуацыі прэмію ды скажа нобелеўскую прамову", — пішуць арганізатары трансляцыі.

Умова ўваходу адна — замова на бары келiха вiна.

Беларусы запусцілі флэшмоб у падтрымку нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч. Грамадскасць вырашыла, што калі на дзяржаўным узроўні не тое што не надаюць увагі прэміі, а нават адмаўляюцца трансліраваць яе ўручэнне па цэнтральных каналах, дык варта браць адказнасць за свята на сябе.

"Тэрміны флэшмобу: 10-13 снежня. Пачнем флэшмоб у дзень урачыстай цырымоніі ўзнагароджання спадарыні Святланы і працягнем яго да Дня памяці святой Люцыі. Гэта старое каталіцкае свята, якое найбольш шырока адзначаецца менавіта ў Швецыі. Гэты дзень — адначасова і сувязь з месцам уручэння Нобеля, і ў той жа момант сувязь з нашым лаўрэатам, паколькі імя "Люцыя" у перакладзе азначае "святло", — кажа ў сваім звароце да беларусаў Улад Велічко.

Арганізатары флэш-мобу — арганізацыя "Цытуй сваё!", у якую ўваходзяць Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь", грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", Лятучы ўніверсітэт, курсы беларускай мовы "Мова Нанова" і Беларускі Калегіюм.

Стужка навiн
0