Тыдзень КНДР пройдзе ў Мінску

© REUTERS / Kim Kyung-HoonТанующие львы на традиционном китайском новогоднем карнавале, Пекин, 18 февраля 2015
Танующие львы на традиционном китайском новогоднем карнавале, Пекин, 18 февраля 2015 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пад гукі гімна Паўночнай Карэі мінчанам прапануюць паглядзець на агітацыйныя плакаты, дакументальныя і мастацкія фільмы і паслухаць тых, хто ўжо пабываў у КНДР.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. Тыдзень Паўночнай Карэі пройдзе ў беларускай сталіцы з 10 па 16 снежня. За гэты час арганізатары зладзяць выставу плакатаў гэтай краіны, прадэманструюць некалькі дакументальных і мастацкіх фільмаў.

"Усе плакаты мы прывезлі непасрэдна з Паўночнай Карэі. Яны не раздрукаваныя, а напісаныя гуашшу мастакамі гэтай краіны. Іншымі словамі — арыгінальныя", — паведаміла Sputnik адна з арганізатараў падзеі Наталля Дзмітрук.

Яна таксама дадала, што зараз ідзе адбор фільмаў, якія будуць прадэманстраваны беларускаму гледачу. А акрамя навочных агітацыйных матэрыялаў, на выставе будуць гучаць розныя гімны гэтай краіны.

У рамках тыдня КНДР у Беларусі таксама пройдзе сустрэча з людзьмі, якія ўжо пабывалі ў гэтай краіне. Яны прадэманструюць свае фатаграфіі, зробленыя ў Паўночнай Карэі, і падзеляцца ўражаннямі аб гэтай краіне.

Стужка навiн
0