МІНСК, 7 сне — Sputnik. Больш за 500 дамоў у 13 населеных пунктах Слонімскага раёна засталіся без электраэнергіі ў выніку яе аварыйнага адключэння ў панядзелак уначы, паведамілі Sputnik ў Гродзенскім абласным УМНС.
Электраэнергія ў вёсках знікла ў 03 00, у цяперашні час вядуцца работы па аднаўленні энергазабеспячэння.
"Адбылося аварыйнае адключэнні электраэнергіі ў 13 населеных пунктах Слонімскага раёна, без электразабеспячэння застаюцца 574 прыватных жылых дома, 2 МТФ у в. Байкі і в. Голі СВК "Сянькоўшчына", — паведамілі ў МНС.
Там таксама адзначылі, што прычына адключэння высвятляецца. Па інфармацыі ўпраўлення, як мяркуецца, падачу электрычнасці ў вёскі адновяць у панядзелак раніцай.