Зміцер Вішнёў пра “Галіяфы” – чаму мы гэта зрабілі

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗміцер Вішнёў у новай кнігарне
Зміцер Вішнёў у новай кнігарне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З верай у тое, што слоган “Купляйце беларускае” спрацоўвае ў тым ліку і для кніжнага рынка, Зміцер Вішнёў, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Галіяфы”, адкрыў аднайменную кнігарню наўпрост у Траецкім прадмесці.

Алена Васільева, Sputnik

Адкрыццё кнігарні "Галіяфы" ў Траецкім прадмесці ўжо назвалі ўчынкам і смелым, і нахабным. Калі раней літаратары мелі звычку хавацца ад вачэй грамадскасці за ўтульнымі сценамі былой шклатары, дык цяпер іх прымусілі выйсці пад агні прадмесця, наўпрост у цэнтр горада.

“А труну будуць выносіць?” – як адкрывалі кнігарню “Галіяфы”

Карэспандэнт Sputnik завітала ў кнігарню, паліцы якой ужо запаўняюцца кнігамі, а сцены — карцінамі сучасных мастакоў, і пагутарыла з адным з яе заснавальнікаў, паэтам Зміцерам Вішнёвым пра катэгорыі нахабства і ўпэўненасці, без якіх на беларускам кніжным рынку рабіць няма чаго.

"Мы нахабныя, крэатыўныя, вырашылі, калі на Валгаградскай не атрымалася, дык хай атрымаецца ў іншым месцы. Мы хочам быць візітоўкай Беларусі, лічым, што выдаем добрыя кніжкі, нашыя лепшыя аўтары перакладаюцца на розныя мовы — Альгерд Бахарэвіч, Юрый Станкевіч, Алена Брава, Барыс Пятровіч", — тлумачыць выбар прасторы для кнігарні Зміцер Вішнеў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНовая кнігарня "Галіяфы"
Новая кнігарня Галіяфы - Sputnik Беларусь
Новая кнігарня "Галіяфы"

Кнігарня стварылася на базе выдавецтва "Галіяфы", якое мае вялізны касцяк аўтараў. Заснавальнікі яго кажуць, што калі пачалі падлічваць, каго запрашаць на ўрачыстае адкрыццё "Галіяфаў", дык атрымалася больш за паўтары сотні чалавек. Нягледзячы што пісьменнікаў у Мінску ўсё прыбывае, колькасць рэтраградаў, гатовых аддаваць грошы за друкаваныя кнігі, не павялічваецца. А таму выжыць, пазіцыянуючы сябе ўласна кнігарняй, не атрымаецца.

"Мы зрабілі не проста кнігарню, а культурную пляцоўку, дзе будуць адбывацца самыя розныя падзеі. У бліжэйшых планах — правесці тыдзень "Бум-Бам-Літа", ужо заўтра, 8 снежня, гэты праект, які курыруе літаратар Ілля Сін, стартуе. А з сянёшняга дня распачынаюцца паседжанні літаратурнага аб'яднання "Вобла", якія будзе весці Ігар Жаўткоў", — распавядае спадар Вішнёў пра найбліжэйшыя планы новай прыватнай кнігарні Мінска.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗміцер Вішнёў і яго "Галіяфы"
Зміцер Вішнёў і яго Галіяфы - Sputnik Беларусь
Зміцер Вішнёў і яго "Галіяфы"

Канкурэнцыі з кнігарней "Логвінава" спадар Вішнёў не бачыць — кажа, што на мегаполіс варта мець не дзве, а прынамсі пяцьдзесят праыватных кнігарняў, і Мінск таго варты. Варта таго і Траецкае прадмесце — адкрыццё пляцоўкі, дзе раз-пораз будуць ладзіцца імпрэзы сучасных мастакоў і літаратараў, дзе можна будзе пачуць вершы, папросту выпіць кавы і выйсці да Свіслачы, зможа ператварыць музейны цэнтр у жывую прастору.

"Мы не ў падполлі, выдавецтва працуе больш за восем гадоў, кніжкі прадаюцца ў дзяржаўных кнігарнях. Але ж нашыя аўтары відавочна сутыкаюцца з інфармацыйнай праблемай — няма праграмаў па тэлебачанні, якія б асвятлялі выхад нашых кніг, няма білбордаў, няма годнай рэкламы. Зараз у "Галіяфаў" ёсць арт-дырэктар — Марыя Грыц, яна будзе займацца прасоўваннем нашых кніжак, спадзяемся, цікаўнасць будзе расці", — распавядае спадар Вішнёў, а ў кнігарню тым часам са сваімі карцінамі ідуць мастакі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы дзень працы новай кнігарні. Хутка будзе больш літаратуры
Першы дзень працы новай кнігарні. Хутка будзе больш літаратуры - Sputnik Беларусь
Першы дзень працы новай кнігарні. Хутка будзе больш літаратуры

"Галіяфы" працуюць па прынцыпе салона, але ж акрамя салоннага жывапісу тут будуць выстаўляцца сучасныя беларускія мастакі — Жанна Капуснікава, Уладзімір Акулаў, Алесь Родзін, Сяргей Саламацін, Андрэй Пяткевіч і іншыя.

"Мы спадзяемся, што продаж карцінаў, правядзенне платных мерапрыемстваў дасць магчымасць быць плаціць і арэнду, і заробкі. Мы хацелі б быць выключна сацыяльным праектам, але ж заснаванне кнігарні вымагае грошай, зразумела, што тут будуць праходзіць і бясплатныя мерапрыемствы нашых сяброў, але ж мы вымушаныя з нечага зарабляць", — тлумачаць арганізатары асаблівасці выжывання кніжнага бізнесу ў Беларусі.

Дарэчы, у кнігарню ўжо ідуць і замежнікі, якім параілі класічны турмаршрут па Мінску — антыкварнае "Траецкае".

"Сёння завітала да нас госць сталіцы з Масквы, ён тут спадабалася, паслухала беларускую мову — сказала, што разумее добра", — распавядаюць у "Галіяфах".

Тут плануюць рэалізаваць даўнюю мару беларуса — сапраўдную літаратурную кавярню, і дагэтуль існавалі спробы зрабіць нешта падобнае ў Беларусі, але ж часцей гэта атрымлівала форму проста літаратурнага клуба.

Адмыслова для чытачоў Sputnik вас мы падрыхтавалі падборку лепшых кнігарняў свету. Калі будзеце за мяжой і засумуеце па "Галіяфам", заходзьце туды — па кнігі, каву і атмасферу.

Францыя, Парыж

Кнігарня "Шэкспір і кампанія"

© Flickr / Hannah SwithinbankКніжны магазін "Шэкспір і кампанія"
Кніжны магазін Шэкспір і кампанія - Sputnik Беларусь
Кніжны магазін "Шэкспір і кампанія"

Гэтай кнігарне адведзеная нават цэлая глава ў хэмінгуэеўскім "Свята, якое заўжды з табой". Яна пачынаецца так: "У тыя дні ў мяне не было грошай на кнігі. Я браў літаратуру на вуліцы Адэон, 12, у кнігарні Сільвіі Біч "Шэкспір і кампанія", якая адначасова была і бібліятэкай. Пасля вуліцы, дзе гуляў халодны вецер, гэтая бібліятэка з вялікай печкай, сталамі і кніжнымі паліцамі, з новымі кнігамі ў вітрыне і фатаграфіямі вядомых пісьменнікаў, здавалася асабліва цёплай і ўтульнай".

Утульна тут і зараз: кнігарня падзеленая на дзве часткі, у адной месціцца крама з рарытэтнымі кнігамі, чые кошты могуць дасягаць тысячаў еўра, у іншай — чытальня, дзе можна і проста пасядзець з кніжкай ва ўтульным крэсле, і пайграць на піяніна, і нават надрукаваць на старой машынке главу ўласнага рамана. А калі спусціцца на паверх ніжэй, дык знойдзеце класічную кнігарню з нармальнымі коштамі і ветлівымі кансультантамі.

Калі пашчасціць, дык патрапіце на святкаванне дня нараджэння самога Шэкспіра — гэта адно з нямногіх месцаў Парыжа, дзе англамоўнай літаратурай не пагарджаюць, а цярпліва збіраюць яе і ладзяць адпаведныя вечарыны.

Грэцыя, Сантарыні

"Кнігарня Атлантыды"

© Flickr / yuankuei"Кнігі Атлантыды"
Кнігі Атлантыды - Sputnik Беларусь
"Кнігі Атлантыды"

 

Калі папросту — дык кнігарня мары. Размешчаная на скалах вулканічнага вострава ў грэцкай віле, яна з'яўляецца месцам збору мастакоў і актывістаў. Антураж крамы нагадвае пячору, а выключнасці дадаюць сцены, на якіх месціцца мноства запісаў — перапіска ўтрымлівае рознага кшталту заўвагі і пасланні, пакінутыя наведвальнікамі. Кнігарня рэгулярна ладзіць кінапаказы, афтограф-сесіі з пісьменнікамі і нават кулінарныя фестывалі.

Вялікабрытанія, Лондан

Word on the Water

© Flickr / David SkinnerWord on water
Word on water - Sputnik Беларусь
Word on water

Кнігарня месціцца наўпрост на баржы. Вы можаце ўзысці на яе борт, каб пазнаёміцца з кнігамі, прадстаўленымі на паліцах, а вакол будуць гуляць гаспадарскія каты. На даху судна рэгулярна чытаюць вершы ды слухаюць музыку, таму можаце атрымаць задавальненне, нават застаўшыся на беразе.

Стужка навiн
0