Тэмпературны рэкорд пабіты ў Мінску

© Flickr / Dmitry KalininРабіна ў снежні
Рабіна ў снежні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэтай зімой, па інфармацыі сіноптыкаў, могуць быць новыя тэмпературныя рэкорды.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. Беларускія сіноптыкі зафіксавалі тэмпературны рэкорд — так цёпла 7 снежня ў Мінску не было ніколі за ўсю гісторыю метэаназіранняў, паведамілі ў Гідрамеце.

На Беларусі ўсталявалася анамальна цёплае для сярэдзіны снежня надвор'е, сіноптыкі прагназуюць, што першы месяц зімы будзе самым цёплым за апошнія 100 гадоў.

"Учора ў Мінску паветра пагрэлася да 8 градусаў цяпла. Гэта максімальная тэмпература, якая была зафіксавана 7 снежня за ўсю гісторыю метэаназіранняў", — паведамілі Sputnik сіноптыкі ў аўторак.

Там таксама адзначылі, што абсалютны максімум у снежні зафіксаваны 5 і 6 снежня 1961 года, тады было 10,3 градуса цяпла. Самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Мінску стаў снежань 2006 года.

Цёплае надвор'е ўтрымліваецца на тэрыторыі Беларусі ўжо на працягу трох дзён, яно на 6-10 градусаў вышэй за кліматычную норму, у Гідрамеце не выключаюць, што гэтая зіма можа быць багатай на тэмпературныя рэкорды.

Па прагнозах Гідрамета, цяперашняя зіма ў Беларусі чакаецца цёплай, тэмпература паветра будзе на 1-2 градусы вышэй за кліматычную норму.

Стужка навiн
0