МІНСК, 8 сне — Sputnik. Адмысловая калядная серыя "Шэрлака" будзе называцца"Агідная нявеста", пакажуць яе 1 студзеня 2016 года. Падзеі "агіднай нявесты" будуць адбывацца не ў наш час, а ў 19 стагоддзі, у віктарыянскія часы — упершыню з маменту прэм'еры серыяла. Шэрлак Холмс паўстане перад гледачамі ў сваім класічным вобразе — у капелюшы паляўнічага з люлькай у зубах, а доктар Ватсан — у кацялку.
Гэты спецыяльны эпізод — асобная гісторыя, ніяк не звязаная з чацвёртым сезонам. Паказ "Агіднай нявесты" адбудзецца 1 студзеня 2016 г на брытанскім і амерыканскім тэлебачанні, а таксама ў некаторых кінатэатрах па ўсім свеце.
Здымкі чацвёртага сезону распачнуцца толькі увесну, калі фанатам чакаць вяртання Камбербэтча ў яго шыкоўным доўгім паліто пакуль невядома.