МІНСК, 8 сне — Sputnik. Беларускі гурт Litesound ўдзельнічае ў малдаўскім нацыянальным адборы прадстаўніка на конкурс песні "Еўрабачанне".
Гурт Litesound прадстаўляў Беларусь на "Еўрабачанні-2012". Тады музыкі не здолелі выйсці ў фінал папулярнага конкурсу і занялі ў паўфінале толькі 15-ае месца з 18.
Зараз гурт прымае ўдзел у нацыянальным адборы на конкурс ад Малдовы. Для ўдзелу музыкі аб'ядналіся са спявачкай Katherine і ў выніку ўдзельнічаюць у конкурсе як "Katherine and Litesound". На конкурс яны збіраюцца паехаць з песняй пад назвай "Imagine".
Беларусь пакуль што таксама не вызначылася са сваім прадстаўніком на папулярным конкурсе. У фінал беларускага нацыянальнага адбору выйшлі дзесяць музыкаў і гуртоў. Прадстаўнік рэспублікі на конкурсе будзе вызначаны глядацкім галасаваннем не пазней за 25 студзеня.
Конкурс песні "Еўрабачанне" пройдзе 10-14 мая ў Стакгольме.