Тыдзень польскага тэатра стартуе ў Мінску - куды ісці і што глядзець

© Flickr / bagaballТеатральная сцена
Театральная сцена - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзентацыя нумароў альманаха “pARTisan”, прысвечаных польскаму тэатру, а таксама лекцыі, майстар-класы, сустрэчы з дзеячамі польскага тэатра пройдуць цягам тыдня ў Мінску.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. Год тэатра падыходзіць да свайго завяршэння ў Польшчы, і напрыканцы яго польская амбасада зладзіла тэатральны тыдзень у Мінску. Уваход на ўсе мерапрыемствы, што пройдуць у межах тыдню, будзе бясплатны.

Прапануем вам азнаёміцца з праграмай тыдню польскага тэатра.

Майстар-клас тэатра "Бюро Падарожжаў" (Познань): "Уяўнае і рэальнае"

Правядуць майстар-клас акторы тэатра Марта Стшалка і Ярэк Сяйкоўскі.

"Бюро Падарожжаў" — шматразова ўзнагароджаная альтэрнатыўная тэатральная трупа, заснаваная ў 1988 годзе Паўлам Шкотакам у Познані. Ад самага пачатку тэатр быў скіраваны на сацыяльныя і палітычныя тэмы, выкарыстоўваючы жэст, фізічнае дзеянне, візуальны перформанс, музыку і тэкст. Спектаклі паказаныя ў 50 краінах свету.

Калі: 16-18 снежня

Дзе: Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Урачыстае адкрыццё тыдня

Прэзентацыя спецпраектаў альманаха "pARTisan", прысвечаных сучаснаму польскаму тэатру. Лекцыя-прэзентацыя Марты Стшалка і Ярэка Сяйкоўскага (тэатр "Бюро Падарожжаў").

Калі: 18 снежня, 19.00

Дзе: ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16)

100-годдзе Тадэвуша Кантара

Лекцыя Клаўдыюша Свянціцкага. Клаўдыюш Свянціцкі працаваў у Цэнтры дакументацыі мастацтва Тадэвуша Кантара Cricoteka ў Кракаве. Аўтар двух манаграфій — "Маленькая краіна Еўропы ў тэатры Тадэвуша Кантара", "Гісторыі тэатра Тадэвуша Кантара". Падчас лекцыі Клаўдыюш распавядзе пра найважнейшыя аспекты феномена "тэатра смерці" Тадэвуша Кантара, звязанага з тэатрам памяці і постпамяці.

Калі: 19 снежня, 19.00

Дзе: Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Тэатр як сацыяльны праект

Лекцыі-прэзентацыі Адама Бароўскага (тэатр "Восьмага Дня", Познань) і Збігнева Алкевіча (тэатр "Акадэмія Руху", Варшава).

Тэатр "Восьмага Дня"  - адзін з самых вядомых польскіх тэатральных калектываў альтэрнатыўнага студэнцкага тэатральнага руху 1960-х гадоў, вядучая каманда контркультуры ў Польшчы. Заснаваны ў 1964 годзе студэнтамі кафедры польскай мовы і літаратуры Універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані, тэатр стаў адным з самых значных ансамбляў, які прадстаўляе рух альтэрнатыўнага тэатра ў Еўропе. Выступае за абарону свабоды і чалавечай годнасці, і гэта крэда тэатра і да гэтай пары.

Тэатр "Акадэмія Руху" быў заснавана ў 1973 годзе Войцехам Крукоўскім, легендарная група плыні альтэрнатыўнага тэатра ў Польшчы. Спалучае ў сабе шматлікія элементы тэатра, выяўленчага мастацтва і кіно. Першы польскі вулічны тэатр.

Калі: 20 снежня, 17.00

Дзе: Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

 

Стужка навiн
0