Навагодняя барахолка – чарговы “Open-шкаф” у Мінску

© SputnikБарахолка
Барахолка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні навагодніх святаў можна будзе набыць сукенку для карпаратыва ці вінтажную сумачку па бросавых коштах.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. Чарговая барахолка чакае мінчукоў 27 снежня. Блышыныя рынкі заўсёды непрадказальны, і менавіта таму іх любяць. Гэтым разам можна будзе не толькі набыць незвычайныя рэчы на барахолцы, але ж і завітаць на фуд-корт, што будзе месціцца побач — на першым паверсе ў бары "Хуліган".

Для дызайнераў, што не зарэгістраваныя як індывідуальныя прадпрымальнікі, такія мерапрыемствы — амаль ці не адзіная магчымасць прадставіць свае працы грамадскасці.

"Я брала ўдзел у "Open-шкаф" мінулым разам, не магу сказаць, што гэта надта апраўдвае сябе. Безумоўна, кошт узносу можна адбіць, але ж нельга казаць пра прынцыповы прыбытак. Тым не менш, у адрозненні ад маркетаў, для ўдзелу не патрэбна быць зарэгістраваным ІП", — распавядае для Sputnik дазыйнер-пачатковец Кацярына Колб.

На барахолцы мінчукі і госці сталіцы і непасрэдна вуліцы Кастрычніцкай змогуць атрымаць асалоду ад:

  • уникальных Handmade падарункаў, смешных і сур'ёзных;
  • фуд-корта з самай разнастайнай ежай і напоямі;
  • музыкі ад выдатных ды-джэяў;
  • трансляцыі навагодніх фільмаў;
  • afterparty для шчаслівых пакупнікоў і прадаўцоў.
Стужка навiн
0