Не хачу чытаць, хачу глядзець: як прасоўваць кнігі праз буктрэйлеры

© Photo : прадстаўлена арганізатарамі майстар-класаўМайстар-клас па буктрэйлерам
Майстар-клас па буктрэйлерам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэжысёраў-пачаткоўцаў, якія здымаюць свае першыя фільмы на камеру смартфона, пазнаёмілі з жанрам буктрэйлера.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. Маладыя рэжысёры возьмуць у рукі не толькі камеры, але і кнігі. Па ўмовах конкурсу VELCOM Smartfilm ім давядзецца здымаць буктрэйлер па любым літаратурным творы. На майстар-класе культуролаг Максім Жбанкоў і рэкламіст Дзмітрый Вайноўскі тлумачылі, для чаго патрэбныя "літаратурныя".

Віктар Марціновіч - Sputnik Беларусь
Марціновіч vs Нявінскі: экскурсія па месцах рамана "Параноя"

"Калі казаць пра сэнс буктрэйлера, дык тут ёсць дзве пасткі: першая — зрабіць буктрэйлер толькі як рэкламны ролік кнігі, другая — як набор нейкіх асабістых эмоцый. І тое, і іншае памылкова. Буктрэйлер — гэта масток, прамежкавае звяно паміж літаратурным тэкстам і прасторай візуальнай культуры, у якой мы ўсе існуём", — выказаў сваё меркаванне Максім Жбанкоў.

Ён таксама падкрэсліў, што правілы не абмяжоўваюць пачаткоўцаў-кінематаграфістаў геаграфіяй або жанрамі літаратуры.

"Мой любімы французскі раманіст Барыс Віян памёр на паказе фільма, экранізацыі адной з уласных кніг. Я не адбіваюць у вас жаданне здымаць буктрэйлеры, а проста хачу, каб пасля прагляду конкурсных работ сучасныя беларускія аўтары змаглі спакойна жыць далей", — пажартаваў паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

У якасці літаратурнага спойлера уладальнік прэміі імя Ежы Гедройца, пісьменнік Павел Касцюкевіч прадставіў свой першы раман — сямейную сагу "План Бабарозы", якая вось-вось з'явіцца на паліцах кніжных крамаў. У маладых рэжысёраў была магчымасць пачуць аўтарскі голас: сюжэт, структуру і ключавыя эпізоды твора. Першае публічнае прадстаўленне кнігі завяршылася абменам кантактамі — маладыя рэжысёры змогуць атрымаць ад Касцюкевіча поўны тэкст рамана і аўтарскую кансультацыю.

У другой, практычнай частцы майстар-класа, усе ўдзельнікі пад куратарствам Максіма Жбанкова і Дзмітрыя Вайноўскага накідалі свае першыя сцэнары для буктрэйлераў.

Майстар-класы — традыцыйная адукацыйная частка фестывалю мабільнага кіно VELCOM Smartfilm. У гэтым годзе яны падзеленыя на дзве часткі: тэарэтычную — ток-шоу, і практычную — ворк-шопы.

Стужка навiн
0