“Герояў году-2015” назавуць Сяргей Філімонаў, Dzieciuki і Leibonik

© Sputnik / Юлія ХвошчПрэмія "Героі году" ў "Пляцоўка Хол"
Прэмія Героі году ў Пляцоўка Хол - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Весці канцэрт будзе аўтар культавай тэлепраграмы “Відзьмо-Невідзьмо” Сяргей Філімонаў, а пераможцаў абвесцяць уладальнікі мінулай прэміі.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. Сёлета партал Tuzin.fm адзначае 12-годдзе. Па традыцыі, у дзень супадзення магічных лічбаў 12.12 называюцца героі году ў беларускай музыцы — "Адкрыццё году" і "Гурт году".

Сяргей Філімонаў - Sputnik Беларусь
Эксперт: беларускі андэграўнд валодае еўрапейскім мысленнем

У кожнай з намінацый — па 7 прэтэндэнтаў. Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў клубе "Пляцоўка-Хол", а найлепшых назавуць уладальнікі леташняй прэміі — гурт Leibonik, прызнаны "Адкрыццём-2014" і "Героі году-2014" — Dzieciuki.

"Менавіта гэтыя намінацыі  адлюстроўваюць погляд сталай рэдакцыі старэйшага нацыянальнага музычнага партала на тое, куды і з кім павінна рухацца беларуская музыка. Што дало нам наша "адкрыццё"? Найперш разуменне таго, што і наша самадзейнасць усё ж вартая сцэны. Па-другое, нягледзячы на поўную адсутнасць запісаў павялічылася колькасць запрашэнняў на выступы", — кажа лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч.

Афіша прэміі Героі году - Sputnik Беларусь
Абвешчаны шорт-ліст музычнай прэміі “Героі году-2015”

"Кожная станоўчая адзнака з боку — гэта прыемна. "Героі году" — гучыць грувастка і напышліва, як для панкаў, але нейкая адказнасць ёсць. У тым сэнсе, што панк-рок — панк-рокам, але трэба працаваць над сабой, каб быць на ўзроўні!", — заўважае лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў. 

Вядоўцамі "тузіноўскіх" канцэртаў абіраюцца знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы. Сярод іх былі ўжо Лявон і Ганна Вольскія, Міхал Анемпадыстаў, Алег Хаменка, Максім Жбанкоў.

Сёлета прэмію правядзе Сяргей Філімонаў, вядучы культавай тэлепраграмы "Відзьмо-Невідзьмо", якая выхавала выкшталцоны густ у цэлага пакалення беларусаў.

"Падтрымліваю ўсім сэрцам тое, што робіць Tuzin.fm. Гэта той самы музычны партал, дзе ў адрозненні ад афіцыёза, меламаны могуць адшукаць сапраўды цікавых музыкаў і ўсвядоміць, што мясцовыя музыкі знаходзяцца ў еўрапейскім кантэксце. Бадай што, гэта адзіная пляцоўка, дзе могуць самавыявіцца музыкі, якія цікавяцца беларушчынай", — распавёў Філімонаў.

Напярэдадні прэміі адбыўся рэліз складанкі найлепшых беларускіх песень года — "Восьмы Прэм'ер Тузін". Паслухаць і спампаваць яе можна па спасылцы.

Расклад вечара 12.12 у клубе "Пляцоўка Хол":

 

  • 19.00 Zolki band
  • 19.30 Angst
  • 20.00 Pauline
  • 20.30 Teleport
  • 21.00 Navi
  • 21.30 Re1ikt

 

Канцэрт "Героі году" адбудзецца 12 снежня ў "Пляцоўцы-Хол", кошт квіткоў складае — 150 000 (танцпляц), 180 000 (месца за столікам). 

Стужка навiн
0