У партала Дзяржпагранкамітэта з'явілася беларускамоўная версія

© Photo : HonarКалекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar
Калекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядзецца распрацоўка англамоўнай версіі сайта.

МІНСК, 9 сне — Sputnik. Афіцыйны інфармацыйны партал Дзяржпагранкамітэт Рэспублікі Беларусь адкрывае доступ да сваёй беларускамоўнай версіі. Варыянт на нацыянальнай мове дапоўніць асноўную версію інфармацыйнага партала. Цяпер наведаўшы gpk.gov.by, карыстальнік зможа выбіраць мову, на якой зручней ўспрымаецца кантэнт.

Беларускамоўныя карыстальнікі змогуць атрымаць доступ да разнастайнай інфармацыі аб аператыўнай дзейнасці органаў памежнай службы, правілах перасячэння мяжы, наведванні памежнай зоны і паласы, вакансіях, магчымасці атрымаць профільную адукацыю ў ВНУ краіны і за мяжой. Акрамя таго пры планаванні паездкі за межы наведвальнікі gpk.gov.by/by/ могуць скарыстацца інтэрактыўнай картай — новым інфармацыйна-даведкавым сэрвісам партала.

Распрацоўшчыкі беларускамоўнай версіі пры афармленні партала выкарыстоўвалі элементы нацыянальнай стылістыкі.

Стужка навiн
0