Рукавіцы замест “дзякуй” – латышская выстава адкрылася ў Віцебску

© Flickr / Jennifer AdamsЛатышскія рукавіцы
Латышскія рукавіцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рукавіцы з ХІХ-ХХ стагоддзя з чатырох гістарычных рэгіёнаў Латвіі можна будзе паглядзець у краязнаўчым музеі Віцебска (Ратуша).

МІНСК, 9 сне — Sputnik. Выстава "Латышская рукавіцы" праехалася па Бельгіі, Германіі, Казахстане, Расіі, Японіі і даехала да Віцебска. Тут можна будзе паглядзець на 44 копіі рукавіцаў з самым незвычайным арнаментам — налічваецца 5,5 тысячаў ягоных відаў, лічыцца, што ніводны не паўтараецца.

"Для Латвіі рукавіцы — гэта падзяка, якую можна апрануць на рукі. Ці то ў вас вяселле, ці то вам папросту каваль падкаваў каня — вы павінныя былі б падараваць рукавіцы. На рукавіцах шматлікая колькасць арнаментаў, калі мець магчымасць расшыфраваць, дык можна шмат што даведацца з міфалогіі і культуры краіны", — распавядае карэспандэнту Sputnik замдырэктара па навуковай працы краязнаўчага музея Валерый Шышанаў.

На вяселле трэба было зрабіць падарунак-рукавічкі дзеля кожнага госця — часам даводзілася рабіць да ста дваццаці пар рукавічак. Калі хлопцы каталі дзяўчат на коннай павозцы, тыя ў падарунак таксама атрымлівалі рукавічкі.

А часам даводзілася рабіць рукавіцы з сумнай нагоды — для ўдзельнікаў пахавальнага абраду старыя жанчыны выраблялі адмысловыя пары. Столяру, што рабіў труну, таксама належылі рукавіцы.

© Flickr / migrationmuseumЛатышскія рукавіцы
Латышскія рукавіцы - Sputnik Беларусь
Латышскія рукавіцы

Але і на нараджэнне дзіцяці блізкім сваякам нованароджанага таксама дарылі рукавіцы, на хрэсьбіны іх прыносілі хросным бацькам і пастару. Калі дзіцяці першы раз вялі ў царкву, рукавіцы пакідалі наўпрост у храме.

На выставе можна пабачыць і багата аздобленыя адмысловыя вясельныя рукавічкі-пальчаткі, і простыя працоўныя рукавіцы — на іх гэтаксама нанесены арнамент. Тут можна паглядзець на рукавічкі з чатырох правінцыяў — Курзэме, Відзэме, Земгале, Латгале.

У Віцебску выстава праходзіць пры падтрымцы консульства Латвіі ў Мінску. Кошт уваходу на выставу максімальна дэмакратычны — восем тысячаў рублёў.

Стужка навiн
0