МІНСК, 9 сне — Sputnik. Валанцёры і сваякі паведамілі пра тое, што зьніклая пасля канцэрту ў мінскім клубе Re: public Анастасія Федарэнчык знайшлася.
26-гадовая дзяўчына знікла 5 снежня. Паводле інфармацыі валанцёраў, дадому пасля канцэрта яна не вярнулася, некалькі дзён пра яе месцазнаходжанне нічога не было вядома.
"Федарэнчык Анастасія Ігараўна, знойдзеная, жывая! Усім дзякуй за дапамогу! Пошук спынены!", — паведаміў на свой старонцы ў сацсетках пошукава-выратавальны атрад "Анёл".
Праз гадзіну пасля публікацый у СМІ аб тым, што дзяўчына знікла, журналістам сталі тэлефанаваць яе сваякі і казаць, што яна знайшлася.