“Белавія” прыпыніла рэйсы ў Шарм-эш-Шэйх

© Sputnik / Виктор ТолочкоСамалёт авіякампаніі "Белавія"
Самалёт авіякампаніі Белавія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах намесніка генеральнага дырэктара, турфірмы “не загружаюць” гэты напрамак у Егіпет.

МІНСК, 9 сне — Sputnik. Нацыянальная авіякампанія "Белавія" прыпыніла выкананне чартарных авіярэйсаў з Мінска ў Шарм-эш-Шэйх па камерцыйных прычынах, паведаміў у сераду намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Ігар Чаргінец.

"Белавія" раней, пасля аварыі над Сінаем лайнера авіякампаніі "Кагалымавія" і інспектавання аэрапорта Шарм-эш-Шэйха, прыняла рашэнне працягнуць выконваць рэйсы на егіпецкія курорты.

"Заказчыкі выканання рэйсаў, турфірмы, ня загружаюць рэйсы. Пакуль выкананне палётаў у Шарм-эш-Шэйх прыпыняецца, але ў Хургаду мы лятаем", — сказаў Чаргінец ў сераду.

Ён падкрэсліў, што "загрузка чартэрных праграм з Мінска ў Хургаду, практычна 100-працэнтная".

Авіякампанія пацвярджае свае высновы адносна мер бяспекі пры выкананні палётаў у Егіпет, гатова аднавіць рэйсы ў Шарм-эш-Шэйх пры наяўнасці заявак ад туркампаній, дадаў ён.

Найбуйнейшая ў гісторыі расійскай і савецкай авіяцыі катастрофа адбылася 31 кастрычніка: самалёт А321 авіякампаніі "Кагалымавія", які ляцеў з Шарм-эш-Шэйха ў Пецярбург, разбіўся на Сінаі, загінулі 224 чалавекі. Кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў заявіў, што прычынай крушэння быў тэракт — на борт самалёта было пранесена самаробнае выбуховае прыстасаванне. Палёты расійскіх самалётаў у Егіпет былі прыпынены 6 лістапада.

Стужка навiн
0