МІНСК, 10 сне — Sputnik. Прадстаўляючы беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч шведскаму каралю, вядучыя Нобелеўскай цырымоніі назвала яе "дэтэктарам хлусні", а яе творы — адзінай крыніцай праўды.
У чацвер у Стакгольме адбылося ўручэнне Нобелеўскай прэміі. Прэзентуючы каралю і нобелеўскім лаўрэатам беларускую пісьменніцу, вядучыя прэміі сфармулявалі крэда творчасці Алексіевіч: "яна перакананая: трэба пачаць любіць людзей".
"Альфрэд Нобель хацеў, каб гэты прыз атрымаў той, хто стварыў выдатны твор у ідэальным кірунку. Святлана Алексіевіч — як раз такі чалавек. Яе кнігі апісваюць галасы утопіі ХХ стагоддзя, схемы ментальнасці савецкага чалавека. Яе праца, па яе ўласных словах — гэта задушаны крык пра мінулае, якое не павінна вярнуцца, сучаснасці, якую нельга прымаць, і будучыні без надзеі. Гэта словы тысячы сведак, якія не будуць вымаўленыя зноў", — прадставіў Алексіевіч вядучыя цырымоніі.
Вядучыя прэміі адзначылі, што Алексіевіч стараецца трымаць свае вочы шырока адкрытымі, а не напоўненымі слязьмі, але прымушае плакаць нас. Падчас цырымоніі было адзначана, што пісьменніца натхняецца "маленькімі людзьмі, а не вялікімі ідэямі", таму, што нарадзілася ў Беларусі — у краіне, дзе кожны чацвёрты быў забіты падчас Другой сусветнай вайны.
"Дарагая Святлана Алексіевіч, Шведская акадэмія запрашае вас атрымаць Нобелеўскую прэмію гэтага года з рук яго вялікасці караля", — так беларуску запрасілі за узнагародай.
Алексіевіч як дэтэктар хлусні: пісьменніцу прадставілі каралю
19:35 10.12.2015 (абноўлена: 20:05 10.12.2015)
© REUTERS / Jonas EkstromerКороль Швеции вручает Светлане Алексиевич Нобелевскую премию
Падпісацца
Падчас цырымоніі было адзначана, што пісьменніца натхняецца "маленькімі людзьмі, а не вялікімі ідэямі", таму, што нарадзілася ў Беларусі - у краіне, дзе кожны чацвёрты быў забіты падчас Другой сусветнай вайны.