"Ахахах, праезд даражэе ў Мінску і людзі пачалі ўжо выкідвацца з вокнаў тралейбусаў, збягаючы ад кантралёраў", — пракаментаваў адміністратар суполкі "Дзе кантралёры-Мінск" у сетцы "Вконтакте" размешчаныя кадры.
Як вынікае з каментароў за кадрам на відэа, знятым меркавана кіроўцам тралейбуса, дзяўчына адмовілася плаціць штраф за безбілетны праезд, яе замкнулі ў тралейбусе і выклікалі міліцыю.
"Не захацела плаціць, прасілі выйсці, яна ніяк, 10 хвілін пратрымалі, яна вырашыла сысці праз фортку", — тлумачыць голас за кадрам, відавочна, мінаку.
На прапанову выклікаць міліцыю, аўтар відэа адказвае, што ўжо выклікалі.
"Дзе яны едуць, не вядома", — абураецца аўтар відэа, разводзячы каментары нецэнзурнымі крыкамі.
Дзяўчыне спрабаваў перашкодзіць чалавек, які знаходзіўся ўнутры, але справіцца з ёй не змог, ўтрымаў толькі яе сумку. Але ўцякачку гэта не спыніла. Яна выбралася з тралейбуса і пайшла.
У кантрольна рэвізійнай службе "Мінсктрансу" заявілі, што нічога не ведаюць пра гэты інцыдэнт.
"Наконт гэтага інцыдэнту нічога не чуў. Нажаль няма часу адсочваць сацыяльныя сеткі", — растлумачыў Sputnik начальнік кантрольна-рэвізорскай службы "Мінсктрансу" Юрый Давідовіч.