https://bel.sputnik.by/20151210/1018953641.html
Новая літаратурная прэмія з’явілася ў Беларусі
Новая літаратурная прэмія з’явілася ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Пераможцам будуць уручаць грашовую ўзнагароду ў памеры 2 тысяч даляраў ЗША. 10.12.2015, Sputnik Беларусь
2015-12-10T12:01+0300
2015-12-10T12:01+0300
2023-04-20T16:11+0300
у беларусі
навіны
культура
увесь свет
еўропа
беларусь
алаіза пашкевіч (цётка)
літаратура
узнагароды і прэміі
мастацкая літаратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101531/53/1015315392_0:51:1000:614_1920x0_80_0_0_a0e471845a9599d45ac7652445a2e6c3.jpg
МІНСК, 10 сне — Sputnik. Новая літаратурная прэмія будзе ўручацца ў Беларусі з наступнага года — за лепшыя кнігі для дзяцей, паведамілі Sputnik ў беларускім ПЭН-цэнтры.Прэмію заснавалі беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд "Вяртанне". Прэмія імя Цёткі будзе прысуджацца за лепшыя творы для дзяцей і падлеткаў, якія выйшлі на беларускай мове. Акрамя таго, прэміяй будуць адзначаць лепшае мастацкае афармленне кнігі для юных чытачоў."Кожны пераможца атрымае грашовае ўзнагароджанне, эквівалентнае двум тысячам даляраў ЗША па курсе Нацбанка", — распавялі арганізатары.Прадставіць кнігу на конкурс могуць як выдавецтва, так і самі аўтары і нават чытачы.Першую прэмію імя Цёткі ўручаць вясной 2016 года. Цётка (Алаіза Пашкевіч) — беларуская пісьменніца, аўтар "Першага чытання для дзетак беларусаў", стваральніца першай беларускай школы ў Вільні і рэдактар дзіцяча-юнацкага часопіса "Лучынка".У 2016 годзе споўніцца 140 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы.
увесь свет
еўропа
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101531/53/1015315392_58:0:943:664_1920x0_80_0_0_8ddb4eaa86f856b940edce23140f1aad.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, беларусь, алаіза пашкевіч (цётка), літаратура, узнагароды і прэміі, мастацкая літаратура, дзіцячая літаратура, чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, беларусь, алаіза пашкевіч (цётка), літаратура, узнагароды і прэміі, мастацкая літаратура, дзіцячая літаратура, чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы
Новая літаратурная прэмія з’явілася ў Беларусі
12:01 10.12.2015 (абноўлена: 16:11 20.04.2023) Пераможцам будуць уручаць грашовую ўзнагароду ў памеры 2 тысяч даляраў ЗША.
МІНСК, 10 сне — Sputnik. Новая літаратурная прэмія будзе ўручацца ў Беларусі з наступнага года — за лепшыя кнігі для дзяцей, паведамілі Sputnik ў беларускім ПЭН-цэнтры.
Прэмію заснавалі беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд "Вяртанне". Прэмія імя Цёткі будзе прысуджацца за лепшыя творы для дзяцей і падлеткаў, якія выйшлі на беларускай мове. Акрамя таго, прэміяй будуць адзначаць лепшае мастацкае афармленне кнігі для юных чытачоў.
"Кожны пераможца атрымае грашовае ўзнагароджанне, эквівалентнае двум тысячам даляраў ЗША па курсе Нацбанка", — распавялі арганізатары.
Прадставіць кнігу на конкурс могуць як выдавецтва, так і самі аўтары і нават чытачы.
Першую прэмію імя Цёткі ўручаць вясной 2016 года. Цётка (Алаіза Пашкевіч) — беларуская пісьменніца, аўтар "Першага чытання для дзетак беларусаў", стваральніца першай беларускай школы ў Вільні і рэдактар дзіцяча-юнацкага часопіса "Лучынка".
У 2016 годзе споўніцца 140 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы.