Вы можаце дапамагчы маленькім дзецям, пазбаўленым магчымасці бачыць, прыняўшы ўдзел у валанцёрскім праекце. Ці проста, скарыстаўшыся пакрокавай інструкцыяй... 10.12.2015, Sputnik Беларусь
Вы можаце дапамагчы маленькім дзецям, пазбаўленым магчымасці бачыць, прыняўшы ўдзел у валанцёрскім праекце. Ці проста, скарыстаўшыся пакрокавай інструкцыяй Sputnik, пашыць кнігу для свайго дзіцяці, якая дапаможа развіць яго тактыльныя навыкі, а пазней падарыць яе ў спецыяльную бібліятэку.
Спецыяльная бібліятэка для сляпых дзетак у нашай краіне ёсць у Мінску (вул. Камуністычная, 42). У яе фондах — больш за 30 000 асобнікаў. Гэта кнігі, набраныя шрыфтам Брайля ці звычайным павялічаным шрыфтам (для слабавідушчых), а таксама аўдыёкніжкі на розных носьбітах. Пераважаюць падручнікі, навукова-пазнавальная і мастацкая літаратура. Але ўсё гэта — не для маленькіх дзяцей.
Глядзіце ў фоталенце Sputnik пакрокавую інструкцыю.
У дзетак можа захоўвацца рэшткавы зрок, таму колеры павінныя быць яркімі. Плюс ўсе матэрыялы трэба падбіраць з разлікам на тое, што кніжку будуць мыць у вадзе або аддаваць у хімчыстку.
Тут жа трэба прадумаць памер старонкі і месца, на якім будзе размешчаны тэкст, таму што набраны шрыфтам Брайля тэкст займае ў тры разы больш месца, чым звычайны.
Малюнкі з кніжкі пераносяцца на паперу, павялічваюцца, лішнія дэталі прыбіраюцца. Тут самае складанае - спрашчаць, захоўваючы пры гэтым падабенства з арыгіналам і аўтарскі стыль мастака. Лішнія дэталі будуць толькі перашкаджаць правільна ўспрымаць тактыльныя старонкі.
Каб снег быў белы, пухнаты і ў той жа час халодны, яго можна зрабіць з сінцепону, а пад яго прыдумалі - зашываць пакецік, каб снег шастаў. З напаўняльніка для падушак - файбэртэка - можна зрабіць снег, які будзе ляжаць на дрэвах і дахах. А ў мех Дзеда Мароза варта пакласці дэталі канструктара Lego.
А цяпер зробім галоўнага героя тактыльнай кніжкі. На перамалёваным малюнку застаецца шмат дэталяў, якія напластоўваюцца адзін на аднаго, і падчас перакладу на выкрайкі трэба многае ўлічваць, напрыклад, пакідаць месца на згібы.