Французскі эксперымент: міжнародны фестываль кіно закране Беларусь

© Flickr / trash worldФранцузскі кінатэатр
Французскі кінатэатр - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Французскія кароткаметражкі адначасова пакажуць у ста краінах свету, у тым ліку, і ў Мінску.

МІНСК, 10 сне — Sputnik. Фестываль кароткаметражнага французскага кіно "Le Jour Le Plus Court" пройдзе ў Мінску. Традыцыйна ён ахоплівае сотню краінаў свету, гэтым разам французы дабраліся і да Беларусі.

“Граф у апельсінах” скончаны: колькі каштуе маладое кіно

"Мэта фестывалю — заахвоціць маладых рэжысёраў да стварэння кароткага метра", — распавядаюць арганізатары міжнароднага фестывалю ў Францыі.

Такую ўвагу кароткаму метру арганізатары фестывалю тлумачаць тым, што менавіта такі фармат стымулюе рэжысёраў да эксперыментаў. Адна справа — эксперыментаваць з вялікімі грашыма, якія патрэбныя на здымкі паўнаметражнай карціны. Іншая — рабіць малабюджэтныя эксперыменты, у якіх не задзейнічаныя здымачныя каманды з сотняў чалавек і якія не патрабуюць значнага часу.

"Адабраныя фільмы і вясёлыя, і яркія, і нечаканыя, яны дэманструюць дваццаць гадоў французскага кароткаметражнага кінематографа і падыходзяць для любой аўдыторыі", — патлумачылі карэспандэнту Sputnik арганізатары фестывалю ў Францыі.

Традыцыйна праграма фестывалю — гэта больш за сотню, а гэтым годам — 130 фільмаў, знятых у розных жанрах і прысвечаных разнастайным тэмам.

Караткаметражкі пакажуць у свабоднай прасторы "Кто такой Джон Голт". Мінулым годам паказы праходзілі ў бары ДК.

Французскі кароткі метр можна будзе паглядзець 19 снежня. Усе фільмы будуць дэманстравацца на французскай мове з рускімі субтытрамі.

Стужка навiн
0