“Зорныя войны” змогуць пабіць па праглядах “50 адценняў шэрага”

© Flickr / Scott SmithStar wars
Star wars - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сталічныя кінапракатчыкі ўпершыню пачалі папярэдні продаж квіткоў за месяц да прэм’еры фільма, які пакажуць у мінскіх кінатэатрах у 00.01 17 снежня.

МІНСК, 10 сне — Sputnik. За тыдзень да прэм'еры ў Беларусі чарговага сёмага эпізоду сагі "Зорныя войны" папярэднія продажы квіткоў паставілі рэкорд, паведамілі Sputnik у кампаніі "Кінавідэапракат", якая валодае самай вялікай сеткай кінатэатраў ў беларускай сталіцы.

Папярэдні продаж упершыню стартаваў за месяц да прэм'еры, якая запланавана на 17 снежня.

"За тыдзень да першых сеансаў прададзена 10.800 квіткоў, гэта рэкордны паказчык пры тым, што асноўны аб'ём продажу звычайна прыпадае на апошнія дні перад паказам", — паведаміў Sputnik намеснік дырэктара "Кінавідэапракату" Андрэй Разжэвайкін.

Пракатчыкі прагназуюць, што "Зорныя войны" па гэтым паказчыку перасягнуць лідэра гэтага года фільм "50 адценняў шэрага" на які за два тыдні папярэдніх продажаў было рэалізавана 30 тысяч квіткоў.

Першы сеанс касмічнай сагі будзе начным і пачнецца ў 00.01 па мінскім часе — у першую хвіліну дня пачатку пракату.

"Не ўсе фільмы валодаюць такім пракатных патэнцыялам і не заўсёды атрымоўваецца дасягнуць пагадненняў з праваўладальнікамі на начныя сеансы", — растлумачыў Разжэвайкін.

Сёмыя па ліку "Зорныя войны" называюцца "Абуджэнне сілы" і сталі першым фільмам у серыі ад кампаніі "Дысней", якая набыла правы на франшызу ў яе стваральніка Джорджа Лукаса за чатыры мільярды даляраў.

Стужка навiн
0