Святлане Алексіевіч уручылі Нобелеўскую прэмію
19:34 10.12.2015 (абноўлена: 20:06 10.12.2015)
© REUTERS / Jonas EkstromerСветлана Алексиевич на церемонии вручения Нобелевской премии
Падпісацца
Як і абяцала, Алексіевіч крыху парушыла строгі дрэс-код цырымоніі і прыйшла за прэміяй у касцюме замест сукенкі.
МІНСК, 10 сне — Sputnik. Шведскі кароль ўручыў Святлане Алексіевіч Нобелеўскую прэмію — прэмія складае 8.000.000 шведскіх крон (953 тысячы долараў ЗША), акрамя грашовай прэміі лаўрэату ўручаюць залаты медаль з выявай Альфрэда Нобэля.
Урачыстая цырымонія ўручэння прэміі адбылася ў чацвер у Стакгольме. У гэтым годзе Алексіевіч стала адзінай жанчынай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію. Пісьменніцу ўзнагародзілі з фармулёўкай: "За яе шматгалосную творчасць — помнік пакуты і мужнасці ў наш час".
Як толькі ў Блакітным зале Гарадской ратушы адгучала опера "Яўген Анегін", Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію з рук шведскага караля.
Алексіевіч, як і абяцала, апранула не апранула класічную сукенку ў падлогу, замест яе — касцюм. Свой выбар пісьменніца матывавала тэматыкай сваёй творчасці, пісьменніца падкрэсліла, што казаць пра Чарнобыль, пра вайну ў Афганістане, прыбраўшыся "ў сукенку з дэкальтэ" — гэта хоць і па-дрэс-коду, але, ўсё ж, няправільна.
Алексіевіч стала першым беларускім аўтарам, што атрымала прэстыжную міжнародную прэмію. Беларуска — шосты лаўрэат Нобелеўскай прэміі, які піша на рускай мове. Гэтая ўзнагарода шэсць разоў даставалася літаратарам з Азіі, па чатыры разы яе атрымлівалі прадстаўнікі Лацінскай Амерыкі і Афрыкі, Паўночнай Амерыкі — 12, Еўропы — 85, Аўстраліі — адзін раз. 12 лаўрэатаў — жанчыны, астатнія 95 — мужчыны. 24 з іх пісалі ці пішуць на англійскай мове, 14 — на французскай, 11 — на нямецкай, сем — на шведскім і адзін — на кітайскай мове.
За гады існавання Нобелеская прэмія была ўручана больш чым 900 навукоўцам. Падчас цырымоніі прадстаўнікі Нобелеўскага камітэта не аднойчы ўдакладнілі, што прэмія — гэта інвестыцыі ў будучыню, ўзнагароджанне лаўрэатаў адначасова і прызнанне іх дасягненняў, і спосаб натхніць маладых навукоўцаў на даследаванні.