МІНСК, 11 сне —Sputnik. Імёны лепшых футбалістаў па выніках мінулага сезону чэмпіянату Беларусі стануць вядомы ў пятніцу, паведамілі Sputnik ў прэс-службе Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ).
11 снежня ў канцэртнай зале "Prime Hall" адбудзецца святочная цырымонія закрыцця футбольнага сезона-2015 у Беларусі. Удзел у мерапрыемстве прымуць прадстаўнікі ўсіх беларускіх ліг, а таксама ветэраны айчыннага футбола.
"Падчас цырымоніі будуць названы пераможцы сезона па шэрагу камандных і індывідуальных намінацый у вялікім футболе, а таксама наймацнейшыя ігракі па пляжным футболе і міні-футболе", —паведамілі Sputnik у АБФФ.
Суразмоўцы агенцтва распавялі, што весці цырымонію будуць Уладзімір Навіцкі і Ганна Эйсмант.
Чэмпіянат Беларусі па футболе завяршыўся ў лістападзе. Уладальнікам чэмпіёнскага тытула стаў барысаўскі БАТЭ — у 26 турах "жоўта-сінія" набралі 65 ачкоў. Другое месца ў мінскага "Дынама" (53), трэці радок заняў салігорскі "Шахцёр" (49). Пакінуў вышэйшую лігу ФК "Гомель2 які набраў 18 балаў. У той жа час у эліту беларускага футбола з першай лігі змаглі прабіцца "Іслач", "Гарадзея" і "Крумкачы".