Ева Шэлань, Sputnik
Намагаючыся вынішчыць у сабе дармаеда, беларус стаў фрылансерам. Для фрылансераў на днях у сталіцы адкрыўся новы каворкінг — "Станкі і інструмент". Sputnik разабраўся, дзе яшчэ можна фрылансіць з камфортам.
"Станкі і інструменты"
Адзіны каворкінг сталіцы, што працуе кругласутачна — як любіць класічны фрылансер. Стваральнікі каворкінга самі пра сябе кажуць, што інтэр'ер выканалі ў лепшых традыцыях "завадскога Рэнесансу" — як і вядомы каворкінг Space, ён месціцца ў будынку завода МЗОР. Два памяшканні — на пяць і восем працоўных месцаў.
"Працоўная прастора рамешчана ў цэнтры горада. Яна ўключае выдатную атмасферу, каб быць вельмі прадуктыўным, актыўна натхнёным і знаходзіцца побач з аднадумцамі. Такі настрой патрэбен для прафесіяналаў, каб паглыбіцца ў творчую і пераканаўчую атмасферу. Без пафасу і лішніх рухаў цела", — кажуць стваральнікі прасторы.
Дзе: вул. Кастрычніцкая, 16/4.
Час працы: кругласутачна.
Колькі тое каштуе: адзін дзень — 150.000 руб., месяц — 1.800.000 руб.
Space
Крэатыўны клас рассяліўся ўздоўж Кастрычніцкай вуліцы, тут жа стварылі папулярны каворкінг — наўпрост у будынку завода МЗОР. Працаваць тут можна з раніцы да позняга вечара, каворкінг ствараўся для прадстаўнікоў IT-суполкі. Ну і побач — "Хуліган", "ЦЭХ" — адным словам, проста процьма натхнення.
Дзе: вул. Кастрычніцкая, 16а.
Час працы: 9.00-23.00
Колькі тое каштуе: кошт абанемента залежыць ад таго, як часта вы плануеце працаваць. Адно наведванне — 150 000 руб., пяць — 550.000 руб., 20 — 1690000 руб.
Каворкінг-цэнтр "На Малой"
У адрозненні ад большасці каворкінгаў, гэты цэнтр дае кліентам у арэнду не толькі працоўнае месца, але і юрыдычны адрас і нават персанальнага сакратара і магчымасць арэнды складскога памяшкання.
Дзе: вул. Малая, 1а.
Колькі тое каштуе: тры віды абанементаў. Самы просты каштуе 30 долараў — за гэты кошт вам дадуць юрыдычны адрас і магчымасць працаваць тут 8 гадзінаў на месяц, карыстаючыся тэлефонам і заварваючы каву. За 70 долараў можна атрымаць дадаткова Wi-Fi, віртуальны офіс, дадатковае месца на складзе, магчымасць скарыстацца паркоўкай і 160 гадзінаў працы на месцы замест васьмі. А за 90 долараў на месяц дадуць кампутар.
IMAGURU
Гэтае месца створанае для прафесіяналаў бізнес-супольнасці. Можна арандаваць фіксаванае працоўнае месца (на тэрмін ад аднаго месяца), пакідаць на ім кубак і штодзённік. А можна ўладкавацца ў агульным зале, выбраўшы свабодны стол.
Дзе: вул. Фабрыцыуса, 4.
Час працы: 8.00-22.00
Колькі тое каштуе: арэнда фіксаванага месца на месяц — 150 долараў за стол, 270 даляраў — за два сталы, 360 даляраў — за тры сталы. Арэнда вольнага месца — ад 2 даляраў у гадзіну. Абанемент на месяц — 130 долараў.
"Балкі"
Адкрыўся ў мінулым годзе і размясціўся недалёка ад плошчы Перамогі. Праект "Бэлькі" аб'яднаў некалькі прастораў у скандынаўскім стылі пад дахам былога спартыўнай залі каледжа.
Дзе: вул. Чапаева, 3.
Час працы: 10.00 — 23.00
Колькі тое каштуе: арэнда аднаго стала ў месяц — 150 долараў. Тым, хто пасяліцца ў сакавіку, першы месяц абяцаюць зніжку: стол абыйдзецца ўсяго ў 95 даляраў.