Парыж ацаніў, а мы? Калядная выстава Валянціны Шоба

© Flickr / See-ming LeeМайстэрня мастака
Майстэрня мастака - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мастак Валянціна Шоба, што атрымала прызнанне на прэстыжным салоне сучаснага мастацтва Art Kapital, выставіцца ў Мінску.

МІНСК, 11 сне — Sputnik. Калядная выстава мастачкі з Гародні Валянціны Шоба адкрыецца 18 снежня ў доме-музеі Ваньковічаў.

Тыдзень таму яна атрымала прызнанне на прэстыжным салоне сучаснага мастацтва Art Kapital, што зараз праходзіць у Парыжу. Мастачка прыняла ўдзел у выставе Art Capital у рамках беларускага павільёна ў "Гран Пале". Уручэнне прэміі Тэйлара беларускай мастачцы адбылося ўпершыню.

Беларускія мастакі дабіліся ўвагі парыжан

"Можна навучыцца маляваць, але быць мастаком — гэта нешта іншае", — распавядае Шоба.

Валянціне цяжка вызначыць стыль, у якім выкананыя працы. У яе ёсць любімыя колеры, шмат фактуры, святла і нейкага дзіцячага зачаравання. Зараз Валянціна зноў рыхтуе свае карціны, каб паказаць іх у Мінску.

Валянціна Шоба нарадзілася ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці ў 1964 годзе. У 1989 скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў, аддзяленне графікі. Жыве і працуе ў Гродне. З 1985 удзельнічае ў шматлікіх выставах, якія праходзілі не толькі ў гарадах роднай Беларусі, але і ў Польшчы, Італіі (Фівіцыян, Рым), Францыі (Жэнева, Лімож). Яе працы прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Мастачка з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў, а таксама членам Міжнароднай гільдыі мастакоў.

Стужка навiн
0