МІНСК, 11 сне — Sputnik. Пагаршэнне надвор'я, ападкі чакаюцца па Беларусі на бліжэйшых выходных, паведамілі ў Гідрамеце.
"У суботу чакаюцца часам ападкі — мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад —3… + 2, максімальная днём 0… + 5", — паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
У Мінску ў суботу будзе воблачна, часам — мокры снег, дождж, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, тэмпература паветра мінімальная ноччу каля 0, максімальная днём + 1… + 3, сказаў Рабаў.
У нядзелю па рэспубліцы часам чакаюцца мокры снег, дождж, днём па поўдні месцамі моцны мокры снег, тэмпература паветра мінімальная ноччу ад —3… + 3, максімальная днём ад —1… + 4, удакладніў сіноптык.
У Мінску — часам ападкі, на асобных участках дарог галалёдзіца, тэмпература паветра мінімальная ноччу ад —1… + 1, максімальная днём — каля 3 цяпла, паведаміў Рабаў.