МІНСК, 11 сне — Sputnik. Міжнародны калектыў навукоўцаў з Англіі, ЗША і Расіі высвятліў, што для павароту направа сперматазоіды вымушаныя выцягваць шыі, паведамляе навуковы журнал PNAS. Гэты манеўр дазваляе ім супрацьстаяць руху сваіх хвастоў. Атрымаць такую выснову навукоўцам удалося шляхам дэталёвага трохмернага аналізу руху народкаў ў патоку.
У працы навукоўцы з Уорыкскага універсітэта, Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT), Універсітэта ІЦМА Санкт-Пецярбургскага Акадэмічнага універсітэта і Інстытута аналітычнага прыборабудавання РАН паказалі, што ва ўсіх выпадках без выключэння хвост народка круціцца супраць гадзіннікавай стрэлкі.
"Навукоўцы толькі набліжаюцца да разумення таго, як сперматазоіды рухаюцца. Чаму гэтыя клеткі адхіляюцца ад прамалінейнай траекторыі, да нядаўняга часу заставалася загадкай", — кажа Васіль Канцлер, супрацоўнік інстытута фізікі Уорыкскага універсітэта.
Народак — гэта носьбіт генетычнага матэрыялу. У далейшым было б цікава вывучыць тое, як канкрэтны генетычны матэрыял ўплывае на адкрытую асіметрыю ў рухах гэтых клетак. Можа, напрыклад, апынуцца, што хлопчыкі паварочваюць налева, а дзяўчынкі направа.