МІНСК, 11 сне — Sputnik. Навагоднее сметанковае піва, якое піў Гары Потэр напярэдадні Калядаў у Хогсмідзе, цяпер можна прыгатаваць дома. Мы знайшлі для вас рэцэпт і відэаінструкцыю — глядзіце.
Кактэйль Гары Потэра складаецца з малака і падсалодвальнікаў. У класічным варыянце ён безалкагольны, рыхтуецца пераважна для дзяцей, але ёсць рэцэпты, якія ператвараюць гэты кактэйль ў слабаалкагольны напой. Мы прапануем безалкагольны варыянт.
Дарэчы, такое піва — не магічны напітак, а гістарычна абумоўлены. Яго прыдумалі яшчэ ў часы Цюдораў — каралеўскай дынастыі Англіі. Сметанковае піва лічылася фірмовым рэцэптам манархаў.
Інгрэдыенты:
малако 1-2% — 250 мл;
яйка курынае — 1 шт.;
сметанковае масла — 1 лыжка;
вяршкі 18-20% — 100 мл;
трысняговы цукар — па гусце;
карыца (молатая) — 0,5 лыжкі;
мушкатовы арэх (молаты).
Для карамельнай падлівы:
цукеркі "Коровка" — 6 шт.;
вяршкі — 20 мл;
малако — 30-40 мл.
Выхад — прыкладна 2 порцыі.