Планы на выходныя: у пошуках каляднага настрою

© Photo : Tuzin.fmАфіша прэміі "Героі году"
Афіша прэміі Героі году - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як з карысцю для настрою пабавіць час на выходных – у традыцыйным аглядзе Sputnik.

Да канца тыдня ў Мінску абяцаюць, нарэшце, упрыгожыць елкі і наладзіць святочную ілюмінацыю. Так што ўжо на гэтых выходных можна будзе адчуць доўгачаканы калядны настрой. На Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту адкрываюцца калядныя кірмашы (пачатак працы з 12.00), шматлікія майстэрні запрашаюць на майстар-класы па стварэнні навагодняй цацкі, пернікаў і навагодніх хатак.

Sputnik падкажа, дзе шукаць свята і куды пайсці, каб перадыхнуць ад пераднавагодняга ажыятажу.

Субота

Прэмія "Героі году"

У клубе "Пляцоўка Хол" у гэтую суботу назавуць самых амбіцыйных і самых любімых музыкаў па версіі інтэрнэт-партала Tuzin.fm, раздадуць ім музычныя прэміі ў намінацыях "Адкрыццё" і "Героі года". У кожнай намінацыі па сем намінантаў. На званне "Герояў", у прыватнасці, прэтэндуюць Brutto, Navi, "Крамбамбуля", Re1ikt. Усе яны запрошаныя на цырымонію ў якасці гасцей. Re1ikt i Navi выступяць перад гледачамі.

Дзе: "Пляцоўка Хол", вул. Кастрычніцкая, 1; калі: з 19.00; кошт квітка: ад 150 тысяч рублёў.

Субота

Каляды па-нямецку

Як святкуюць Каляды ў Германіі, можна падгледзець і ў Мінску. Бібліятэка Інстытута імя Гётэ запрашае ўсіх жадаючых паглядзець на калядны канцэрт, прыдуманы нямецкімі валанцёрамі. Спачатку будуць песні і абрады, а затым "смачны" майстар-клас па стварэнні традыцыйнага нямецкага каляднага печыва.

© www.pexels.comРождественское печенье
Рождественское печенье - Sputnik Беларусь
Рождественское печенье

Дзе: Інстытут імя Гётэ; калі: а 12.00; уваход вольны.

Субота

Смачны дабрачынны кірмаш

Стравы сусветнай кухні можна будзе паспрабаваць на штогадовым Калядным дабрачынным кірмашы, які ладзяць у гатэлі "Пекін" жонкі паслоў і дыпламатаў, акрэдытаваных у Беларусі. Акрамя гастранамічнага атракцыёну запланаваны канцэрт, вясёлы розыгрыш і ўласна кірмаш, дзе будуць прадавацца аўтэнтычныя нацыянальныя сувеніры.

Дзе: гатэль "Пекін", вул. Чырвонаармейская, 36; калі: з 12.00; уваход вольны.

Субота і нядзеля

Модны маркет тых, хто ўжо заклапаціўся праблемай падарункаў, чакаюць на модны маркет. Два дні ў Нацыянальнай школе прыгажосці будуць спакушаць дызайнерскімі ўпрыгожваннямі, сувенірамі і падарункамі. Нават упакоўку анансуюць дызайнерскую. А яшчэ абяцаюць святочную ежу: пернікі, хатнія дэсерты, натуральныя прадукты і лепшы кавы.

Дзе: Нацыянальная школа прыгажосці, вул. Мельнікайтэ, 4; калі: з 12.00; кошт квітка: 25 тысяч рублёў.

Субота і нядзеля

Дзед Мароз на Лініі Сталіна

Першым заступае на службу Дзед Мароз, прыпісаны да Лініі Сталіна. Ужо ў гэтыя выходныя ён чакае гасцей. Акрамя традыцыйнага карагода, конкурсаў і падарункаў, навагоднія персанажы, якія насяляюць на Лінію Сталіна, абяцаюць яшчэ і тэматычныя забавы — будаўніцтва абарончай вежы з кубікаў лёду і бітву мяккімі снежкамі.

Дзе: Лінія Сталіна; калі: з 12.00 да 15.00; кошт квітка: ад 50 тысяч без падарунка для дзяцей, ад 100 тысяч з падарункам.

Субота і нядзеля

"Навагодні Сезон ў Музеі Ката"

© Sputnik / Дзмітрый Карлюкмузей ката ў Мінску
музей ката ў Мінску - Sputnik Беларусь
музей ката ў Мінску

Аматарам "мі-мі-мішнасці" можам параіць наведаць Музей ката. Нават калі вы там ужо былі, ёсць падстава наляцець з паўторным візітам. У Музеі да Каляд абнавілі экспазіцыю і персанал. Дырэктар установы — кот Джым — абзавёўся хвастатымі памочнікамі Цімошай, Зефірынкай, містэрам Рэдам, Пламбірам і іншымі. Калі пашанцуе, іх можна будзе пагладзіць. У любым выпадку ўсіх гасцей абяцаюць пачаставаць ката-гарбатай і ката-печывам.

Дзе: Музей ката, пр-т Дзяржынскага, 11; калі: з 11:00 да 20:00; кошт квітка: ад 30 тысяч рублёў. 

Стужка навiн
0